16 траўня 2024, Чацвер, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як упрыгожыць дом на калядныя святы

1
Як упрыгожыць дом на калядныя святы

Некалькі карысных парад.

Святы ўсё бліжэй, а гэта значыць, што трэба паклапаціцца пра каляднае ўпрыгожванне дома. Што модна ў гэтым годзе, і што шукаць на паліцах крам дэкору?

Як піша «Сегодня», са слоў астролагаў, напярэдадні новага года Свінні ўсе імкнуцца ўпрыгожыць кватэру парасятамі і золатам, парушаючы такім чынам энэргетыку года, які наступіць афіцыйна толькі 5 лютага. Таму пакуль раяць пакінуць сімвалы, звязаныя з сабакам, а таксама развесіць калажы з візуалізацыяй.

З кожным годам мяняюцца і трэнды. Калі раней усе палявалі за высокімі ялінкамі, то сягоння аддаюць перавагу невялікім, якія можна ўпрыгожыць пад інтэр'ер кожнага пакоя.

Не варта забываць пра вянок, бо Каляды пачынаюцца з дзвярэй, у якія ўваходзяць вашы госці. Каб рэалізаваць свае планы ў будучым годзе, варта правільна падабраць каляровую гаму. Для поспехаў у бізнэсе пасуе чырвоны колер. Ён жа звязаны і нараджэннем дзяцей. Калі казаць аб партнёрскіх стасунках - ідэальна пасуе ружовыя і светла-зялёныя адценні.

А каб яшчэ больш напоўніць вашае жытло пазітыўнай энэргіяй, усё ўпрыгажэнні варта зрабіць сваімі рукамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках