15 траўня 2024, Серада, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індэкс «ЧаркіСкваркі»: як за год змяніўся дабрабыт беларусаў у сале і гарэлцы

4
Індэкс «ЧаркіСкваркі»: як за год змяніўся дабрабыт беларусаў у сале і гарэлцы

«Чарка і скварка» працягваюць паступова даражэць.

За трэці квартал гэтага года 100 грамаў гарэлкі і столькі ж бескасцёвой свініны агулам па краіне каштавалі 2,56 рубля, піша tut.by.

- Гэта чарговы гістарычны рэкорд, а ўзровень інфляцыі ЧС у гадавым вымярэнні склаў 8,9% - прыкладна ўдвая больш, чым у сярэднім у краіне. У трэцім квартале мінулага года сярэдні кошт ЧС складаў 2,35 рубля. Дарэчы, рост кошту ЧС адбыўся ў асноўным за кошт падаражэння свініны. Гарэлка, як сацыяльна значным тавару, даражэе амаль у пяць разоў больш павольна, - адзначаюць аўтары даследавання.

КРЫНІЦА: TUT.BY

Пакупніцкая здольнасць заробкаў беларусаў, вылічаная ў «чарцы і скварцы», за апошні год павялічылася на 7%, дадаюць аўтары даследавання.

- Калі ў трэцім квартале 2017 года сярэднестатыстычны беларус зарабляў 355 ЧС, то ў трэцім квартале 2018 года разбагацеў да 380 ЧШ. Дарэчы, гэта таксама гістарычны рэкорд - яшчэ ніколі беларусы не мелі магчымасці купляць гарэлку і свініну ў такіх колькасцях.

КРЫНІЦА: TUT.BY

Па-ранейшаму захоўваецца прыкметны разрыў паміж рэгіёнамі. Ёсць відавочны лідар - Менск, дзе сярэднестатыстычны работнік можа дазволіць сабе 544 «чаркі і скваркі» на месяц. Аўтсайдэр - Магілёўская вобласць, дзе людзі за месяц зарабляюць ўсяго толькі 294 ЧС.

- У астатніх пяці абласцях сярэдні месячны заробак складае ад 338 да 354 ЧС. Годам раней «дыяпазон ваганняў» быў значна шырэйшы. Выбудоўванне абласцей «лінейна» можа сведчыць аб тым, што заробкі ў рэгіёнах даводзяцца да планавых паказчыкаў адміністрацыйнымі метадамі. Зрэшты, яшчэ лепш пра гэта сведчыць статыстыка: прадукцыйнасць працы ў гэтым годзе дэманструе рост на 4-5%, у той час як рэальныя заробкі - на 12-13%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках