23 верасня 2019, панядзелак, 15:43
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Microsoft стала самай дарагой кампаніяй у свеце

2
Microsoft стала самай дарагой кампаніяй у свеце
ФОТА: PHOTO EXPRESS

Microsoft упершыню з 2010 года замацавалася ў статусе самай дарагой кампаніі ў свеце больш, чым на адзін дзень.

26 лістапада Microsoft ненадоўга змагла абагнаць у капіталізацыі Apple. З тых часоў абедзве кампаніі спаборнічалі за званне самай дарагой кампаніі ў свеце. Да моманту заканчэння таргоў, лідарам аказалася Microsoft. 30 лістапада Microsoft упершыню з 2010 года замацавалася ў статусе самай дарагой кампаніі ў свеце больш, чым на адзін дзень, піша portaltele.com.ua.

Паводле звестак CNBC, у пятніцу Microsoft каштавала 851,2 мільярда даляраў. Адна акцыя кампаніі ацэньвалася ў 110,89 даляраў. Рынкавы кошт Apple аказаўся ніжэйшы за 847,4 мільярда даляраў, пры кошце адной акцыі 178,58 даляра. У кастрычніку 2018 года акцыі Apple дасягнулі свайго гістарычнага піку, а кампанія ацэньвалася ў 1,1 трыльёна даляраў.

За паўтара месяца Apple страціла блізу 250 мільярдаў даляраў. Аналітыкі звязваюць гэта з дрэннымі продажамі iPhone XR, якія не апраўдалі чаканні Apple.