5 траўня 2024, Нядзеля, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць самых бестактоўных пытанняў чалавецтва

12
Пяць самых бестактоўных пытанняў чалавецтва
МАША ЕФРАСІНІНА

Гэтыя пытанні трэба выкрасліць з гутарак з іншымі людзьмі.

Калі вы задаяце гэтыя пяць пытанняў або іх задаюць вам – вы адразу ж апынаецеся ў няёмкім становішчы, піша ўкраінская тэлевядоўца Маша Ефрасініна ў часопісе «Новое время».

Чаму ў вас да гэтага часу няма дзяцей?

Па-першае, гэта толькі ваша справа. Ніхто не павінен парушаць вашу прастору там, дзе спачывае адна з самых інтымных пастановаў для пары. Таму, калі ласка, калі ў вас ёсць жаданне задаць такое пытанне – закрыйце свой рот. А калі задалі яго вам, то набярыцеся адвагі і скажыце, што гэта бестактоўна.

Колькі вы зарабляеце?

Колькі хто зарабляе – гэта асабістая справа чалавека. Ён ніколі не адкажа вам шчыра, таму што будзе настолькі шакаваны і выбіты з раўнавагі, што, як мінімум, нахаміць вам, а як максімум – пашле. Ён сам распараджаецца сваёй матэрыяльнай маёмасцю і мае права захоўваць гэта пры сабе. Што можна сказаць пра чалавека, які задае такое пытанне? Цікаўны, нявыхаваны, хутчэй за ўсё, зайздросны персанаж, які пытаецца гэта для таго, каб пацешыць нейкія свае комплексы. Што дасць яму адказ?

Калі ўжо ты выйдзеш замуж?

Мне заўсёды цікава, што ў галаве ў тых людзей, якія сустракаюць іншага чалавека і пытаюцца ў яго пра гэта. Такое ўражанне, што гэтае пытанне задаюць сабе – вельмі ж моцна хочацца замуж, але не бяруць. Таму трэба знайсці нейкіх аднадумцаў.

Мала таго, у самой фармулёўцы ёсць нейкая ацэначнасць: маўляў, ты ўжо заседзелася або «не першай свежасці». Такія пытанні часта задаюць жанчыны, якія самі ўжо даўно замужам – і тым самым падкрэсліваюць, што яны ж «там ужо даўно».

Я такіх людзей ідэнтыфікую выключна як закамплексаваных і залезлых у чужое жыццё.

Што табе падарылі на дзень нараджэння?

Навошта гэта? Падарунак – гэта дыялог дваіх: хто дорыць і каму дораць. Дораць нешта ў сілу розных прычынаў. Тут справа нават не ў матэрыяльнай ацэнцы падарунка. Каштоўнасць у эмоцыях, уражаннях на ўсё жыццё, памяці – увогуле, гэта свая хімічная штука дваіх людзей. А заскокванне ў такія рэчы – гэта не тое, што называецца тактам, выхаванасцю або ўменнем стрымліваць сваю цікаўнасць пры сабе. Гэта як ублытацца ў асабістую размову.

Ты нешта зрабіла са сваёй знешнасцю?

Тыя, хто задаюць гэтае пытанне, аўтаматычна прыпісваюць вам дыягназ, што вы не здольныя займацца спортам, правільна харчавацца, рабіць ёгу і ў цэлым кантраляваць усё для таго, каб натуральным шляхам так выглядаць. Ім гэта нецікава, сумна і яны ў гэта не вераць. Такі суразмоўца аўтаматычна распісваецца: што б я ні казала пра тое, як я шмат працую над сабой – ён усё роўна ў гэта ніколі не паверыць.

А яшчэ гэтае пытанне гучыць для мяне вельмі абразліва. Калі я захачу расказаць, што я падкалола, што адкуль адрэзала і куды ўнесла – паверце, я зраблю гэта сама. А пытанні такія мне задаваць не трэба.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках