19 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да фігуры гарадавога ў Менску ўсклалі пахавальны вянок з надпісам «Іміджу МУС»

32
Да фігуры гарадавога ў Менску ўсклалі пахавальны вянок з надпісам «Іміджу МУС»
ФОТА: MVD.GOV.BY

Дзёрзкая акцыя прайшла каля скандальнага помніка.

Відэа акцыі ў наўпростым эфіры з'явілася ў Фэйсбуку Вячаслава Касінерава

На відэа актывісты Вячаслаў Касінераў і Сяргей Спарыш пакінулі каля фігуры гарадавога пахавальны вянок.

На відэа відаць, што маладых людзей спрабаваў затрымаць супрацоўнік міліцыі.

Менскі анархіст Вячаслаў Касінераў 12 сакавіка 2018 года правёў «дзёрзкую акцыю супраць міліцэйскага гвалту». Каля цэнтральнага будынка Міністэрства ўнутраных справаў актывісты накінулі пятлю на шыю помніка гарадавога. Касінерава затрымалі і змясцілі пад варту, дзе ён правёў больш за месяц, яму прад'явілі абвінавачванне паводле артыкула "хуліганства". У выніку суд пакараў актывіста штрафам 105 рублёў.

17 лістапада сёлета з'явілася відэа, на якім падлетак Арсеній просіць прабачэння за тое, што даў аплявуху гарадавому. Публікацыя на ютуб-канале Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі спарадзіла шмат крытычных каментароў у інтэрнэце і СМІ. Праваабаронцы адзначылі парушэнні закона пры распачынанні адміністрацыйнай справы на падлетка Арсенія і размяшчэнні відэа з ягонымі выбачэннямі ў інтэрнэце.

Кіраўнік управы інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгій Яўчар быў зняты з пасады. Паводле крыніцаў, гэта стала вынікам «нездавальняльнай працы», а таксама скандальнай гісторыі вакол скульптуры гарадавога ў Менску. Сам жа Яўчар кажа, што самастойна прыняў такую пастанову і сышоў з міліцыі «ў сувязі з поўнай выслугай гадоў».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках