25 красавiка 2024, Чацвер, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папярэджанне ўсім крытыкам Крамля

4
Папярэджанне ўсім крытыкам Крамля
АЛЯКСАНДР ВАЛАЎ

Галоўнага рэдактара інтэрнэт-парталу "БлогСочи" Аляксандра Валава прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі.

"Так абясшкодзілі яшчэ аднаго непажаданага журналіста - дзякуючы суду, які з'яўляецца ні чым іншым, як паслугачом Крамля", - піша нямецкае выданне Tageszeitung.

"З пункту гледжання кіраўніцтва краіны, для гэтага ганебнага і абсурднага прысуду ёсць добрыя прычыны, - адзначае журналістка Барбара Эртэль. - самазванай эліце ў канчатковым рахунку даводзіцца рабіць пільныя захады, калі карупцыю, кумаўство і бессаромнае ўзбагачэнне за кошт іншых аддаюць публічнасці".

Справа блогера, піша журналістка, нагадвае аб Алімпійскіх гульнях у Сочы ў 2014 годзе, "за якія як простае насельніцтва, так і прадстаўнікі апазіцыйных СМІ заплацілі высокую цану, паведамляючы аб прымусовым высяленні, сумнеўных будоўлях і бессэнсоўным прамантачванні дзяржаўных сродкаў".

У выпадку з Валавым шакуюць абставіны самога працэсу. Так, некалькі пасяджэнняў, на якіх ён не змог быць з прычыны стану здароўя, прайшлі за замкнёнымі дзвярыма. "Увогуле, усё так, як гэта зазвычай бывае ў "прававой дзяржаве" Уладзіміра Пуціна", - канстатуе журналістка.

"Гэта мае стаць папярэджаннем для нешматлікіх апазіцыйных журналістаў. Калі-небудзь з дарогі гэтак жа, як і Валава, прыбяруць наступнага - гэта толькі пытанне часу", - упэўненая Эртэль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках