10 траўня 2024, Пятніца, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэтнікам пакінуць толькі палову тарыфу, каб лепш працавалі

16
Бюджэтнікам пакінуць толькі палову тарыфу, каб лепш працавалі

Заробкі будуць плаціць па-новаму.

Змены ў аплаце працы прапанаваў першы намеснік кіраўніка беларускага ўрада Аляксандр Турчын, паведамляе «Белсат».

Паводле ягоных слоў, цяперашняя сістэма фармавання заробку ў бюджэтнай сферы складаная, і нават бухгалтары разумеюць яе з цяжкасцю.

Таму Турчын прапанаваў іншы спосаб налічэння заробку. Падрыхтаваны ўказ, які «хоць трохі падвысіць заробкі».

Лукашэнка ўхваліў дакумент, але яшчэ не падпісаў яго. Мяркуецца, што ён пачне дзейнічаць у 2020 годзе.

Цяпер, паводле афіцыйнай статыстыкі, бюджэтнікі атрымліваюць 80% ад сярэдняй лічбы ў краіне. Аднак іх заробкі раслі менш за ўсё, і ў выніку часта не дасягалі нават паловы сярэдняга заробку працаўнікоў у краіне.

Бюджэтнікам з'яўляецца кожны наёмны работнік усялякай бюджэтнай арганізацыі і ўстановы. Цяпер у краіне іх не менш за 750 000.

Усяго ў эканоміцы краіны занятыя 4 млн 356 тысяч беларусаў. Афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных - 14,6 тысяч. Такім чынам, у базу дармаедаў трапіў кожны 10-ы беларус з эканамічна актыўнай часткі насельніцтва.

У верасні амерыканскі фінансіст Рэй Даліё прадказаў тэрміны новага фінансавага крызісу, які закране і Беларусь. Эканамічны спад чакаецца найбліжэйшыя два гады. Пазней нас чакае фінансавы крах.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках