7 траўня 2024, aўторак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як магілёўскі міліцыянт хацеў узвесці на журналістку паклёп і абняславіўся

19
Як магілёўскі міліцыянт хацеў узвесці на журналістку паклёп і абняславіўся
ЯЎГЕН СЛАЎНІКАЎ

Пракуратура і начальства супрацоўніка Ленінскага РАУС павінны будуць праверыць ягоныя дзеянні.

Журналістка-фрылансерка Аліна Скрабунова паскардзілася ў УУС Магілёўскага аблвыканкама, Ленінскі райаддзел міліцыі і пракуратуру на дзеянні маёра Яўгена Слаўнікава, піша магілёўская «Весна».

Цягам месяца ён рэгулярна выклікаў яе для складання адміністрацыйных пратаколаў паводле адной і той жа справы. Пасля гэтага ён адразу выдаваў дзяўчыне позвы ў суд.

Аднак ніводнага судовага паседжання так і не адбылося - усе пратаколы Слаўнікава суд Ленінскага раёна прызнаваў няякаснымі і вяртаў на дапрацоўку. У выніку тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці скончыўся.

Як распавяла Скрабунова, Слаўнікаў ставіў ёй у віну «ўдзел у вырабе відэасюжэту для тэлеканала «БелСАТ», прысвечаны парушэнням аховы працы на заводзе «Магілёўдрэў».

Першы пратакол на Скрабунову міліцыянт склаў 7 лістапада, пасля чаго загадзя выдаў ёй позву ў суд на 9 лістапада. Аднак суддзя Літвіна пасля таго, як азнаёмілася з пратаколам, не стала праводзіць працэс, а вярнула паперы назад супрацоўніку РАУС на дапрацоўку.

Слаўнікаў дапрацаваў: дадаў слова «незаконны» да фразы «ўдзел у вырабе прадукцыі СМІ» і выдаў Скрабуновай яшчэ адну позву ў суд на 20 лістапада.

Паколькі пратакол быў ідэнтычны ранейшаму, за выключэннем аднаго слова, суддзя паўторна адправіла яго на дапрацоўку. Перарабіць яшчэ раз міліцыянт ужо не паспеў - скончыліся два месяцы пасля меркаванага парушэння.

- Пасля вяртання адміністрацыйнай справы ў Ленінскае РАУС у апошні раз, маёр Слаўнікаў да заканчэння тэрміну даўнасці ніякіх працэсуальных дзеянняў не ладзіў. Мяркую, тым самым маёр Слаўнікаў прызнаў неабгрунтаванасць і незаконнасць сваіх дзеянняў для распачынання адміністрацыйнага працэсу на падставе ч.2 арт.22.9 КаАП, а таксама незаконнасць звязаных з гэтым сваіх дзеянняў для неаднаразовага вышуку, апытанняў, неаднаразовага затрымання і аблогаў у кватэрах, — мяркуе Скрабунова.

Яна звярнулася са скаргай у абласную ўправу і раённы аддзел унутраных спраў, а таксама ў пракуратуру.

Скрабунова запатрабавала прыцягнуць Слаўнікава да адміністрацыйнай, дысцыплінарнай і эканамічнай адказнасці за неаднаразовыя некампетэнтныя і незаконныя дзеянні, за відавочную непавагу да суду і неналежнае выкананне сваіх службовых абавязкаў.

Міліцыянт Яўген Слаўнікаў - сапраўдная «пагроза» магілёўскіх актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў. За апошнія тры гады ён спрабаваў прыцягнуць да адказнасці праваабаронцу Валадара Цурпанава, журналістаў Уладзіміра Лапцэвіча і Аліну Скрабунову, палітыкаў Алега Аксёнава і Уладзіміра Шанцава, актывістаў Станіслава Паўлінковіча і Алега Мішчанку.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках