5 траўня 2024, Нядзеля, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі праваабаронца: Міхаілу Жамчужнаму патрэбная нашая падтрымка і салідарнасць

6
Віцебскі праваабаронца: Міхаілу Жамчужнаму патрэбная нашая падтрымка і салідарнасць

Знаходзячыся за кратамі, палітвязень актыўна змагаецца за свае правы і правы іншых вязняў.

Віцебскія праваабаронцы павіншавалі палітвязня, свайго калегу і земляка Міхаіла Жамчужнага з Сусветным днём правоў чалавека. Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна».

У гэтым годзе гэтая дата важная ўдвая, бо 10 снежня адзначаецца і 70-я гадавіна з моманту прыняцця аднаго з найважнейшых дакументаў у гісторыі чалавецтва - Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У сваіх віншаваннях віцебскія актывісты праваабарончага руху высока ацэньваюць ўклад Жамчужнага у справу абароны і пашырэння фундаментальных правоў чалавека.

Знаходзячыся за кратамі, праваабаронца актыўна змагаецца за свае правы і правы іншых вязняў. Кіраўніцтва папраўчай калоніі №9, дзе ён адбывае пакаранне, неаднаразова карала яго штрафным ізалятарам ці суровым турэмным рэжымам. Міхаіл Ігаравіч, як чалавек ужо немалады, з цяжкасцю зносіць усё гэтыя выпрабаванні.

«Чалавеку, які знаходзіцца ў экстрэмальнай сітуацыі, найперш патрэбная наша падтрымка і нашая салідарнасць. Таму заклікаю ў дні святкавання 70-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека падтрымаць Міхаіла Жамчужнага цёплымі лістамі і паштоўкамі. Для яго гэта будзе самы дарагі падарункам у гэтыя дні» - заклікае праваабаронца Леанід Свецік.

Віншаванні варта накіроўваць на адрасе:

ПК-9, вуліца Дабралюбава, 16, г. Горкі, 213410, Магілёўская вобласць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках