10 траўня 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір расейскага СОБРа падзякаваў беларускаму «Алмазу» за перадачу досведу Захаду

7
Камандзір расейскага СОБРа падзякаваў беларускаму «Алмазу» за перадачу досведу Захаду

Беларускія сілавікі перадаюць РФ досвед заходніх краін.

Камандзір расейскага СОБРа палкоўнік Пыткоў у часопісе «Спецназ» падзякаваў беларускаму «Алмазу» за перадачу атрыманага на Захадзе досведу. На гэта звярнуў увагу аналітык Ягор Лебядок, піша nn.by.

У 6-м нумары часопіса "Спецназ" камандзір расейскага СОБРа піша, што «ў Расеі «Алмаз» добра вядомы, у тым ліку дзякуючы сваім рэгулярным выступам на турнірах».

«Нам таксама цікавы досвед, які алмазаўцы пераймаюць у падраздзяленняў іншых краін, з якімі мы, на жаль, не можам камунікаваць. У «Алмаза» такая магчымасць ёсць», - абмовіўся расейскі палкоўнік.

«Вось і думай: ці то нашы мэтанакіравана перадаюць атрыманую на Захадзе інфармацыю пра падрыхтоўку, ці праводзяць выведку ў інтарэсах РФ, ці то проста па дабрыні душэўнай дзеляцца. У кожным выпадку яны спрыяюць зняццю пэўных абмежаванняў на інфармацыю для спецпадраздзяленняў РФ з боку замежных дзяржаў», - адзначае Ягор Лебядок.

Спецыяльнае падраздзяленне ў барацьбе з тэрарызмам (СПБТ) «Алмаз» - антытэрарыстычнае спецпадраздзяленне МУС Беларусі. Аналагічныя спецпадраздзяленні антытэрору ёсць у многіх краінах свету.

СОБР - спецыяльны атрад хуткага рэагавання Расгвардыі. Быў створаны для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, аднак удзельнічае ў антытэрарыстычных аперацыях.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках