10 траўня 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнікавыя здымкі паказалі, што Паўночная Карэя пашырае сваю ракетную базу

2
Спадарожнікавыя здымкі паказалі, што Паўночная Карэя пашырае сваю ракетную базу

Ключавая ракетная база КНДР Yeongjeo-dong не толькі застаецца актыўнай, але і пастаянна мадэрнізуецца.

Новыя спадарожнікавыя здымкі Паўночнай Карэі сведчаць аб тым, што ключавая ракетная база КНДР Yeongjeo-dong не толькі застаецца актыўнай, але і пастаянна мадэрнізуецца. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Мідлберыйскага інстытута міжнародных даследаванняў у Мантарыі (ЗША), паведамляе gordonua.comm са спасылкай на тэлеканал CNN 6 снежня.

Аналітыкі інстытута адзначылі, што летась Паўночная Карэя значна пашырыла аб'ект, імаверна, дабудаваўшы яшчэ адну ракетную базу. Новыя спадарожнікавыя здымкі паказалі, што КНДР у рэгіёне будавала «надзвычай вялікі» падземны аб'ект у 2017 годзе, будаўніцтва якога працягвалася да жніўня 2018 года.

Фото: cnn.com

Экспэрт інстытута Джэфры Льюіс адзначыў, што будаўніцтва працягнулася нават пасля сінгапурскага саміту паміж дыктатарам КНДР Кім Чэн Ынам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Ён падкрэсліў, што нягледзячы на заявы аб імкненні да дэнуклеарызацыі, Пхеньян працягвае вырабляць ракеты з ядзернымі боегалоўкамі.

Льюіс і яго калега Дэвід Шмерлер паведамілі, што размяшчэнне аб'екта ідэальна падыходзіць для распрацоўкі найноўшых ракет вялікай далёкасці, у тым ліку і тых, якія Паўночная Карэя можа выкарыстоўваць для ўдару па ЗША.

Прэс-сакратар Пентагона Крыс Логан заявіў тэлеканалу, што ЗША ўважліва сочаць за КНДР і працягваюць падтрымліваць дыпламатычны працэс. Ён таксама адмовіўся абмяркоўваць звесткі разведкі.

Дзярждэпартамэнт ЗША ад каментароў адмовіўся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках