11 траўня 2024, Субота, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

135 гадоў таму нарадзіўся легендарны генерал Булак-Булаховіч

135 гадоў таму нарадзіўся легендарны генерал Булак-Булаховіч
СТАНІСЛАЎ НІКАДЗІМАВІЧ БУЛАК-БАЛАХОВІЧ

Будучы генерал Беларускай Народнай Рэспублікі з'явіўся на свет у сям'і простага арандатара.

Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч нарадзіўся 10 лютага 1883 года ў Мейштах (цяпер у Ігналінскім раёне Літвы) каля мястэчка Відзы пад Браславам (тады Новааляксандраўскі павет Ковенскай губерні), у сям'і арандатара фальварка, піша сайт jivebelarus.net.

Дакладных звестак пра ягонае дзяцінства і юнацтва няма. Аднак вядома, што зусім маладога ў той час агранома Булак-Балаховіча сяляне Дзісненшчыны выбралі сваім рэвалюцыйным суддзём. І Булак-Балаховіч так добра развязваў іх шматвяковыя спрэчкі з памешчыкамі, што яму, амаль юнаку, далі мянушку Бацька, якая замацавалася за ім на ўсё жыццё.

Як ідэйны антыкамуніст Булак-Балаховіч ваяваў у войсках розных дзяржаваў. Ён узначальваў корпус генерала Юдзеніча ў 1919 годзе. Ягоны Беларускі корпус удзельнічаў у баях супраць Палескай групы Чырвонай арміі ў час расейска-польскай вайны, а ў студзені 1920-га з атрадам у паўтары тысячы шабляў генерал быў прыняты ў склад войска БНР.

Пасля разгрому беларускага нацыянальнага супраціву генерал прадаўжаў барацьбу з бальшавікамі з-за мяжы, фармаваў партызанскія атрады і накіроўваў іх на тэрыторыю ССРБ. Да канца жыцця ён заставаўся на антыкамуністычных і антыфашысцкіх пазіцыях. Загінуў Станіслаў Булак-Булаховіча ў верасні 1939 года, падчас абароны Варшавы ад нямецкіх захопнікаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках