27 красавiка 2024, Субота, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Бераснеў пра блакаванне «Хартыі-97»: Трэба бударажыць грамадскасць

1
Васіль Бераснеў пра блакаванне «Хартыі-97»: Трэба бударажыць грамадскасць
Васіль Бераснеў

Улады адчуваюць сябе не ў сваёй талерцы.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Воршы Васіль Бераснеў, каментуючы блакаванне сайта Сharter97.org:

- Я рэгулярна праглядаю сайт «Хартыя-97», каб даведацца, што адбываецца ў краіне, быць у курсе міжнародных падзей.

Сайт вельмі зручны тым, што чытач можа знайсці на ім інфармацыю на зусім розную тэматыку.

Такія захады ўладаў не лезуць ні ў якія вароты. На твар - відавочнае ўзмацненне жорсткасці ціску на незалежныя СМІ ў Беларусі.

Улады спужаліся таго, што на сайце падымаліся тэмы, пра якія замоўчваецца на іншых сайтах.

У прыродзе дзейнічае такі закон: калі адно поле звужаецца - другое поле пашыраецца. Варта чакаць узмацнення ўплыву расейскіх і прарасейскіх медыя ў інфармацыйным полі Беларусі. Безумоўна, дэмакратычна арыентаваныя людзі прадоўжаць чэрпаць інфармацыю з незалежных крыніц, але ў Расеі з'яўляецца больш вольнага месца для дзеянняў.

Трэба бударажыць грамадскасць і гаварыць на ўсіх узроўнях аб блакаванні сайта Сharter97.org, казаць пра гэта простым людзям. Улады адчуваюць сябе не ў сваёй талерцы.

Час усё расставіць па месцах.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках