19 красавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Левінаў: Буду дамагацца разблакавання «Хартыі-97» у ААН

2
Павел Левінаў: Буду дамагацца разблакавання «Хартыі-97» у ААН
Павел Левінаў

Віцебскі праваабаронца змагаецца за незалежны сайт.

Сёння праваабаронца з Віцебска Павал Левінаў, які 5 лютага падаў у суд на Міністэрства інфармацыі за блакаванне сайта «Хартыя-97», атрымаў адказ з суду Цэнтральнага раёну Менску.

Падрабязнасці Charter97.org распавёў сам праваабаронца:

- У адказе з суда паведамляецца, што мне адмоўлена ў распачынанні справы паводле маёй скаргі ў сувязі з «адсутнасцю ў мяне права на зварот у суд праз не падведамнасць гэтай справы суду».

Ведаеце, я чытаю цяпер адказ, і мне складана растлумачыць гэты абсурд. У артыкуле 60-м Канстытуцыі Беларусі чорным па белым напісана: «Кожнаму гарантуецца абарона ягоных правоў і свабодаў кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны».

Я тлумачу гэты артыкул Канстытуцыі так, што кожны, там жа не напісана, што за выключэннем мяне, Паўла Левінава, значыць, і я маю поўнае права атрымаць у судзе абарону. Але ў адказе на скаргу неяк дзіўна сцвярджаюць, што справа «не падведамная суду».

Як распавёў віцебскі праваабаронца, пастанова наконт ягонай скаргі была вынесеная яшчэ 8 лютага.

- Я маю намер абскардзіць пастанову суда ва ўстаноўленыя тэрміны ў Менскі гарадскі суд. Калі ж і ён пакіне гэтае вызначэнне ў дзеянні, то падам скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН за парушэнне майго права на атрыманне інфармацыі і доступ да правасуддзя. Першую скаргу я адпраўлю ўжо да канца тыдня, - заявіў Павел Левінаў.

Праваабаронца вызначыў таксама той факт, што прасіў суд прызнаць блакаванне «Хартыі-97» недапушчальным абмежаваннем свабоды думкі і яе выражэння.

- Але ў адказе пішацца, што я паказаў толькі скасаванне пастановы Міністэрства інфармацыі. Хоць, скасаваць пастанову аб блакаванні незалежнага сайта - гэта толькі адзін з пунктаў. Выходзіць, што пра маё патрабаванне прызнаць блакаванне незалежнага сайта абмежаваннем свабоды думкі і яе выражэння, ціхенька замаўчалі.

Калі казаць наогул пра факт блакавання Charter97.org - гэта ўчынак слабага і баязлівага чалавека.

Калі няма аргументаў, вось тады і ідуць на такія подлыя дзеянні цішком, як блакаванне. «А вось мы вас закрыем і нават не расшыфруем, за што. Вы самі чытайце матэрыялы і здагадайцеся пра прычыны блакавання».

Я сам так і не змог атрымаць інфармацыю, у сувязі з чым была заблакаваная «Хартыя-97». Але магу сказаць адно, усе і так чытаюць Charter97.org.

Мала таго, забаронены плод - салодкі і, на маю думку, чытачоў у сайта сапраўды менш не стане. Бо нават тыя, хто раней не чытаў сайт, пасля гісторыі з блакаваннем, з цікавасцю зойдуць, абыходзячы блакаду рознымі спосабамі.

Ведаеце, хацелася б, каб мы, беларусы, перамаглі не толькі ў барацьбе за «Хартыю-97», але і ў барацьбе за правы чалавека і лепшую будучыню нашай краіны, а не тое сапраўднае, якое знаходзіцца ў «крыштальным сасудзе», які нібыта «беражліва» кудысьці нясуць.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках