2 траўня 2024, Чацвер, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Аляксандра Коржыча адказала Раўкову

93
Маці Аляксандра Коржыча адказала Раўкову

Міністр абароны патлумачыў загубу жаўнера выхаваннем.

Паводле факту загубы жаўнера Аляксандра Коржыча ў 72-м Аб'яднаным навучальным цэнтры ў Печах пад Барысавам следчыя распачалі 5 крымінальных спраў. Пра гэта паведаміў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

14 лютага падчас прэс-канферэнцыі міністр абароны пацвердзіў інфармацыю, што цела салдата знайшлі на сёмы дзень пасля смерці.

Андрэй Раўкоў таксама заявіў, што да смерці жаўнера магло прывесці выхаванне ў сям'і, настаўнікі і «агрэсія на экранах кампутараў».

Заяву міністра абароны ў эфіры тэлеканалу «Белсат», таксама пракаментавала маці Аляксандра Коржыча.

«Саша ў нас рос у дастатку і атрымаў нармальнае выхаванне. Уся сям'я яго рыхтавала да войска. У нас было так: сын - гэта жаўнер», - распавядае Святлана Коржыч.

Маці Аляксандра Коржыча сцвярджае, што «калі б ён [міністр абароны - заўв. belsat.eu] убачыў цела, то ён бы не сказаў, што Саша правісеў 7 дзён».

Нагадаем, 21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча 3 кастрычніка знайшлі павешаным ў падвале на тэрыторыі вайсковай часткі ў Печах. Труп Коржыча знайшлі са звязанымі шнурком нагамі і надзетай на галаву футболкай. Са слоў сваякоў і сяброў Аляксандра, хлопец стаў ахвярай дзедаўшчыны.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках