4 траўня 2024, Субота, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жан-Клод Юнкер - брытанцам: Еўразвяз багатая арганізацыя

Жан-Клод Юнкер - брытанцам: Еўразвяз багатая арганізацыя
ЖАН-КЛОД ЮНКЕР
ФОТА: AP

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі ўступіў у палеміку з міністрам замежных спраў Брытаніі.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер назваў поўным глупствам заявы аб тым, што ён хоча ператварыць Еўразвяз у еўрапейскую "звышдзяржаву", паведамляе ВВС.

Многія брытанцы, заявіў Юнкер, памылкова ўважаюць яго за "упартага федэраліста".

Брытанскі міністр замежных спраў Барыс Джонсан, які выступаў у Брусэлі крыху раней, у сваёй прамове заявіў, што ўлады Еўразвязу імкнуцца стварыць "агульнаеўрапейскі ўрад", і што інтэграцыя паміж краінамі ЕЗ паглыбляецца.

Джонсан сказаў, што не ўсе брытанскія палітыкі згодныя з ідэяй стварэння такой арганізацыі.

"Некаторыя брытанскія палітыкі выступаюць супраць праўды і прыкідваюцца, што я ўпарты федэраліст, што я падтрымліваю ідэю стварэння еўрапейскай звышдзяржавы", - сказаў Юнкер, адказваючы на просьбу брытанскага журналіста пракаментаваць словы Джонсана.

"Я выступаю катэгарычна супраць гэтай ідэі. Мы не Злучаныя Штаты Амерыкі, мы Еўрапейскі Звяз. Мы багатая арганізацыя, бо ў наш склад уваходзяць 27 або 28 краін", - заявіў кіраўнік Еўрапейскай камісіі.

"Еўразвяз не можа стварацца супраць волі краін Еўропы, бо гэта абсалютнае глупства", - рэзюмаваў Юнкер.

Адам Флемінг, карэспандэнт BBC у Брусэлі

Падчас выступу Барыса Джонсана ў Брусэлі прэзідэнт Еўрапейскай камісіі зусім выпадкова даваў там жа прэс-канферэнцыю.

Ён быў у сваім звычайным працоўным настроі, жартаваў пра выпіўку, якую лідары краін ЕЗ замаўляюць на самітах. Аднак калі брытанскі журналіст спытаўся ў яго пра рэпліку Джонсана пра тое, што існуе план стварыць пан'еўрапейскі ўрад, смех спыніўся.

"Поўнае глупства", - заявіў Юнкер і паскардзіўся, што брытанскія палітыкі заўсёды няправільна яго разумеюць.

Аднак толькі нядаўна ён казаў аб павелічэнні бюджэту ЕЗ і яго мары аб стварэнні ў Звязе пасады абіранага прэзідэнта. Хтосьці скажа, што Юнкер сам сябе зняпраўдзіў.

На выступ Джонсана звярнулі ўвагу ў Брусэлі, але перагаворшчыкі па-ранейшаму патрабуюць ад Брытаніі больш пэўнай пазіцыі ў дачыненнях з ЕЗ пасля "брэксіту".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках