5 траўня 2024, Нядзеля, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Наймітаў «Вагнера» проста здалі

Раман Бяссмертны: Наймітаў «Вагнера» проста здалі
Раман Бяссмертны
Фота: PHL

Расейскае кіраўніцтва свядома адправіла сваіх наймітаў у безнадзейны бой.

Масква падставіла знішчаных у Сірыі расейскіх наймітаў ПВК "Вагнер" дзеля таго, каб у "крамлёўскім спісе" ЗША прыбралі шэраг асоб. Такое меркаванне выказаў у час online-канферэнцыі на сайце "Сёння" экс-прадстаўнік Украіны ў палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы ў Менску (2015-2016 гадоў) Раман Бяссмертны.

Ён выказаў упэўненасць, што пытанне абмяркоўвалася пра расейскіх наймітаў і іх проста размянялі на пэўных асоб у "крамлёўскім спісе", апублікаваным у ЗША.

"Спіс скарачаўся высокімі тэмпамі апошнімі днямі, ён быў складзены на падставе закона аб ворагах ЗША. Закон патрабуе скласці такі спіс, і гэта яшчэ не азначае, што людзі ўнесеныя ў санкцыйных спіс, будуць разглядацца. І апошнімі днямі з гэтага спісу сталі знікаць людзі, і відавочна, што іх проста размянялі на гэтае "войска" (ПВК "Вагнер". - Рэд.) і адсюль такая млявая рэакцыя. Вайсковае вышэйшае кіраўніцтва Расеі проста іх здала. Іх проста здалі. Пра тое, што ЗША ведалі пра гэтыя часткі, гэта відавочна, і калі была б іншая рэакцыя, я б сказаў іншую фразу. У эмоцыях, ацэнках і лічбах, якія былі агучаныя, я бачу спробу інфармацыйна затушыць усё, каб змяніць вектар. Гэта значыць, там называюцца вайсковыя адзінкі, якія не могуць адпавядаць сённяшняй сітуацыі", - распавёў Бяссмертны.

Як паведамлялася, сталі вядомыя дэталі бою ў Сірыі, у якім загінулі расейскія найміты. Як высветлілася, акрамя страт жывой сілы, паводле розных ацэнак - 215-600 чалавек, ЗША знішчылі больш як 10 танкаў і тры дзясяткі адзінак іншай бранятэхнікі.

Праз пару дзён пасля паведамлення пра вялізныя страты вагнераўцаў, з'явілася першая рэакцыя Крамля. Пяскоў абмовіўся, што Расея нібыта "нічога не ведае" пра знаходжанне на сірыйскай зямлі сваіх наймітаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках