5 траўня 2024, Нядзеля, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Гоўша: Я актывіст незалежнага прафзвязу і ганаруся гэтым

1
Сяргей Гоўша: Я актывіст незалежнага прафзвязу і ганаруся гэтым
Сяргей Гоўша

Баранавіцкі актывіст выступіў у падтрымку прафзвязу РЭП.

На Берасцейшчыне коціцца хваля допытаў актывістаў незалежнага прафзвязу РЭП. Выклікі ў міліцыю тычацца крымінальнай справы супраць старшыні прафзвязу Генадзя Фядыніча і бухгалтара прафзвязу Ігара Комліка, паведамляе «Брэсцкая вясна».

Актывіст прафзвязу Сяргей Гоўша з Баранавіч зноў пабываў ў Следчым камітэце. У мінулы раз, 26 студзеня, Сяргей быў у следчага Ігара Саланевіча і запатрабаваў, каб пытанні паводле справы, а таксама дакументы былі на беларускай мове. Гэтым разам патрабаванне было выкананае, пытанні былі перакладзеныя, і допыт вёўся на беларускай мове.

Пытанні тычыліся незалежнага прафзвязу, крымінальнай справы супраць Фядыніча і Комлікa.

"Усё ідзе да таго, каб закрыць незалежны прафзвяз, - мяркуе Сяргей Гоўша, - гэтай уладзе незалежны прафзвяз у вочы коле, перашкаджае".

"Я быў удзельнікам стварэння Баранавіцкага аддзялення прафзвязу, і далейшага ўдзелу ў справах прафзвязу не брам, але падтрымліваў, у тым ліку маральна. Я актывіст незалежнага прафзвязу і ганаруся гэтым.

Я думаю, што прафзвяз павінен працаваць і быць незалежным. Залежны прафзвяз, той які быў савецкім, ён і застаўся савецкім, гэта не прафзвяз, гэта пародыя на прафзвяз, таму што ён падтрымлівае ўладу, а сапраўдны прафзвяз павінен працоўных падтрымліваць і дапамагаць ім. Калі б улада была зацікаўленая ў дзейнасці незалежнага прафзвязу, то яна б дапамагала яму, але яна не дапамагае, толькі замінае. Гэты пераслед у Беларусі адчуваецца. Яго відаць, а павінна наадварот быць. Прафзвяз павінен удзельнічаць у складанні калектыўных дамоў, усе яму павінны спрыяць".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках