5 траўня 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO зробіць захады самаабароны ў адказ на размяшчэнне «Іскандэраў» у Калінінградзе

5
NATO зробіць захады самаабароны ў адказ на размяшчэнне «Іскандэраў» у Калінінградзе
Енс Столтэнберг
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Меры стрымлівання расейскай агрэсіі будуць эфектыўнымі.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў аб тым, што ў Альянсу дастаткова магчымасцяў для эфектыўнага стрымлівання і самаабароны ў адказ на размяшчэнне Расеяй «Іскандэраў» у Калінінградскай вобласці, паведамляе rbc.ru.

«Мы не будзем рабіць у адказ на дзеянні Расеі люстраныя захады, гэта значыць танкамі на танкі, ракетай на ракету ці самалётам на самалёт. Але мы дакладна паклапоцімся аб тым, каб мець магчымасці эфектыўнага стрымлівання і самаабароны», - адказаў ён на пытанне РБК.

Аб размяшчэнні комплексу 5 лютага заявіў міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс. Мінабароны Расеі 31 студзеня паведаміла, што ў Калінінградскай вобласці створана інфраструктура для разгортвання комплексаў «Іскандэр-М» і што іх атрымае 152-я гвардзейская ракетная брыгада, размешчаная ў горадзе Чэрняхоўск Калінінградскай вобласці.

На размяшчэнне комплексаў адрэагавалі ЗША. «Разгортванне балістычных ракет малой далёкасці ў Калінінградскім рэгіёне - гэта выклікае шкадаванне, гэта дэстабілізавальны крок, улічваючы наступальны характар гэтай зброі, а таксама блізкае размяшчэнне некалькіх хаўруснікаў з NATO», - заявіў на брыфінгу прадстаўнік Пентагона Джоні Майкл. Паводле ягоных слоў, разгортванне «Іскандэраў» у Калінінградскай вобласці не парушае дамоўленасцяў паміж Расеяй і ЗША, але спрыяе эскалацыі напружанасці. Прадстаўнік амерыканскага міністэрства абароны папярэдзіў, што вайскоўцы ЗША будуць сачыць за разгортваннем усіх ракет і даваць гэтым дзеянням адпаведную ацэнку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках