5 траўня 2024, Нядзеля, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны: Адзінага сына таксама будзем забіраць у войска

36
Міністр абароны: Адзінага сына таксама будзем забіраць у войска
АНДРЭЙ РАЎКОЎ
ФОТА: БЕЛТА

Андрэй Раўкоў распавёў, што гэтае пытанне «праманіторылі».

Міністр абароны Андрэй Раўкоў пракаментаваў ідэю не заклікаць у войска адзінага сына ў сям'і.

Адказваючы на пытанне tut.by пра тое, ці будуць прызываць у войска адзінага сына ў сям'і, міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў, што гэтае пытанне «праманіторылі».

- У нас 21% хлопчыкаў - гэта адное дзіця ў сям'і, а з тых, хто ў рэзерве, яшчэ больш, - 24%. Сказаць, што іх не будуць прызываць у войска, будзе няправільна. А бацькі двух-трох сыноў скажуць: «А мы што, не такія?».

Міністр таксама распавёў, што праз дэмаграфічную сітуацыю ў краіне ў войска даводзіцца заклікаць тых маладых людзей, якія б на пачатку 2000-х не прайшлі адбор.

- Амаль 5% прызыўнікоў прыцягваліся да крымінальнай адказнасці праз розныя злачынствы: крадзяжы, хуліганства. Дзве траціны стаялі на ўліку ў міліцыі, 2,4% на ўліку ў нарколага, 3,5% - у псіхіятра.

Са слоў міністра, 98% з гэтых хлопцаў у войску выходзіць перавыхаваць.

- Яны прыходзяць дадому нармальнымі, годнымі людзьмі, - адзначыў Раўкоў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках