5 траўня 2024, Нядзеля, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэюць паслугі сувязі

10
У Беларусі падаражэюць паслугі сувязі

Найперш падаражэюць тарыфы на фіксаваную сувязь і паштовыя адпраўленні.

Міністэрства сувязі прапануе давесці да ўзроўню кампенсацыі тарыфы на фіксаваную сувязь. Пра гэта распавёў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў у інтэрв'ю БелТА.

Са слоў міністра, пытанні падвышэння тарыфаў цяпер у стадыі разгляду. Пастанова будзе прымацца супольна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

«Да ўзроўню кампенсацыі мы будзем прапаноўваць давесці рэгуляваныя тарыфы, найперш, на фіксаваную сувязь і паштовыя адпраўлення», - сказаў Сяргей Папкоў. Ён адзначыў, што рост тарыфаў не павінен перавысіць тэмпы інфляцыі.

Пры гэтым яшчэ ёсць рэзервы для зніжэння кошту міжсеткавых званкоў, мяркуе высокапастаўлены чыноўнік.

Нагадаем, апошнім разам правадная тэлефонная сувязь даражэла ў сакавіку 2017 года. Цяпер званок на нумар мабільнага аператара са стацыянарнага тэлефона для фізасобы ўдзень каштуе 6,1 капейкі за хвіліну (+8,9%), а міжнародны званок у Расею ці Украіну - 39,25 капейкі (+9%).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках