5 траўня 2024, Нядзеля, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Independent: Пуцін захварэў настолькі, што пад пагрозай апынулася прэзідэнцкая кампанія

151
Independent: Пуцін захварэў настолькі, што пад пагрозай апынулася прэзідэнцкая кампанія

Раптоўная хвароба Пуціна, якую ў Крамлі назвалі «прастудай», значна больш сур'ёзная.

Заходняя прэса высветліла, што пасля паведамлення спікера Крамля пра тое, што Пуцін захварэў і праз хваробу скасаваў публічныя мерапрыемствы, сітуацыя як у самой Расеі, так і за яе межамі, крыху пахіснулася. І "на парадку дня" паўстала пытанне, як ва Уладзіміра Пуціна ідзе справа з доўгачасовай цягавітасцю. Пра гэта піша карэспандэнт Independent Олівер Кэрал (пераклад - segodnya.ua).

Са слоў аўтара, падчас апошняга з'яўлення на публіцы - на фінале конкурсу "Лідары Расеі" "голас прэзідэнта гучаў слаба і хрыпла, ён увесь час кашляў".

"Журналісты Independent бачылі такую карціну, калі суправаджалі Пуціна ў перадвыбарчым турнэ ў Сібіры на мінулым тыдні. Прэзідэнту было цяжка вымаўляць публічныя прамовы, ён рабіў памылкі і не выглядаў засяроджаным. А ўжо ў аўторак прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў развеяў здагадкі пра сур'ёзную хваробу. Ён сказаў, што Пуцін прадоўжыць працу ў Крамлі ці ў прыгараднай рэзідэнцыі ў Нова-Агарове", - гаворыцца ў артыкуле.

І калі першапачаткова гаварылася, што графік Пуціна працягваецца, але з улікам прастуды, то неўзабаве стала вядома, што кіраўнік РФ скасаваў кантакты і мерапрыемствы. Нібыта для таго, "каб засяродзіцца на наступствах катастрофы борта 703 "Саратаўскіх авіяліній".

"Гэтае непаразуменне толькі дадало да шматлікіх неправераных чутках, што цыркулявалі ў Маскве. Крыніцы, блізкія да Крамля, сказалі Independent, што існавалі сумневы нават у тым, што прэзідэнт Пуцін распачне сваю чацвёртую прэзідэнцкую кампанію", - піша выданне.

Газета каментуе: "Незразумела, як гіперперсаналізаванная палітычная сістэма Пуціна можа перажыць якую-небудзь перадачу ўлады. Хоць вобраз лідара, які кантралюе ўсё, - перабольшанны, можна таксама з упэўненасцю сцвярджаць, што Пуцін - адзіны чалавек, здольны збалансаваць канкурэнтныя, а нярэдка ваяўнічыя паміж сабой кланы ў расейскім урадзе".

Калі хвароба прэзідэнта Расеі зацягнецца, не выключана, што ягонай прэс-службе прыйдзецца публікаваць старыя сустрэчы Пуціна з чыноўнікамі пад выглядам новых, распавёў тэлеканалу "Дождж" суразмоўца, блізкі да Крамля. Паводле ягоных слоў, уладам у разгар выбарчай кампаніі нявыгадная тэма хваробы лідара.

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках