5 траўня 2024, Нядзеля, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расшыфраваныя звесткі чорнай скрыні Ан-148

Расшыфраваныя звесткі чорнай скрыні Ан-148
ФОТА: РІА "НОВОСТИ"

Незадоўга да падзення пачалася паніка, і пілоты перасталі кантраляваць тое, што адбываецца.

Спецыялістам Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта (МАК) удалося дастаць звесткі маўленчага самапісца Ан-148, які разбіўся пад Масквой. Пра гэта паведамляе сайт МАК.

Запіс перамоў у кабіне пілотаў паказаў, што лётчыкі адразу заўважылі разыходжанні ў паказаннях хуткасці.

Пілоты спрабавалі разабрацца, чаму звесткі аб хуткасці адрозніваюцца. Для гэтага яны выключылі аўтапілот і пачалі зніжэнне. Незадоўга да падзення пачалася паніка, і пілоты перасталі кантраляваць тое, што адбываецца.

Удзень 11 лютага самалёт Ан-148 «Саратаўскіх авіяліній», які рухаўся з сталічнага аэрапорта Дамадзедава ў Орск, пацярпеў катастрофу праз некалькі хвілін пасля ўзлёту. Усе людзі - 65 пасажыраў і шасцёра чальцоў экіпажу - загінулі. Сярод загінулых было трое непаўналетніх.

У Міждзяржаўным авіяцыйным камітэце (МАК) раней заявілі, што асноўнай прычынай катастрофы стала абледзяненне прымачоў поўнага ціску, якія вызначаюць хуткасць лайнера. Са звестак камітэта, цягам палёту не працавала абаграванне ніводнай з трох трубак. Чаму яно не працавала, пакуль невядома.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках