5 траўня 2024, Нядзеля, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Капітан менскага «Дынама» пакідае каманду

1
Капітан менскага «Дынама» пакідае каманду
УЛАДЗІМІР ДЗЯНІСАЎ
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

Хакеіст Уладзімір Дзянісаў прадоўжыць кар'еру за мяжой.

Капітан менскага «Дынама» Уладзімір Дзянісаў пакідае каманду. Кантракт з абаронцам каманды Беларусі скасаваны са згоды старон, паведамляе прэс-служба «зуброў», піша tut.by.

Менскае «Дынама» пайшло насустрач ініцыятыве Уладзіміра Дзянісава.

- У новай камандзе Уладзімір атрымае гульнявую практыку, неабходную яму для паўнавартаснай падрыхтоўкі да чэмпіянату свету. Клуб дзякуе Уладзіміру Дзянісаву за праведзеную працу, зычыць яму поспехаў у новай камандзе і, вядома ж, на сусветным першынстве ў складзе каманды Беларусі! - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Новы клуб Дзянісава СайПа месціцца ў фінскім мястэчку Лапеэнранта і цяпер займае 6-е месца ў турнірнай табліцы элітнага дывізіёна чэмпіянату Фінляндыі. Гэтая пазіцыя дазваляе наўпрост выйсці ў чвэрцьфінал плэй-оф.

Накаўт-раўнд стартуе 20 сакавіка, да фінішу рэгулярнага чэмпіянату камандзе Тэра Лехтэры трэба будзе правесці яшчэ 7 матчаў.

У цяперашнім чэмпіянаце КХЛ 33-гадовы Уладзімір Дзянісаў правёў за менскае «Дынама» 40 матчаў і зарабіў 3 (1+2) выніковых балы 42 хвіліны штрафу і паказчык карыснасці «-7». Частку сезона ён прапусціў праз траўмы.

Менскае «Дынама» датэрмінова страціла шанцы на выхад у плэй-оф.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках