5 траўня 2024, Нядзеля, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія афіцыйна абвінаваціла РФ у кібератацы віруса NotPetya

4
Брытанія афіцыйна абвінаваціла РФ у кібератацы віруса NotPetya

Атака была замаскаваная пад спробу ўмяшацца ў бізнэс-працэсы, але мела больш глабальныя мэты.

Брытанскае МЗС афіцыйна ўсклала на расейскія ўлады адказнасць за масаваную кібератаку з выкарыстаннем віруса-вымагальніка NotPetya, паведамляе ria.ru.

"Брытанскі ўрад мяркуе, што ўлады Расеі, расейскія вайскоўцы, былі адказныя за дэструктыўную атаку з дапамогай віруса NotPetya ў чэрвені 2017 года. Атака прадэманстравала паўторную непавагу да ўкраінскага суверэнітэту. Безразважнае выкарыстанне віруса парушыла працу арганізацый ва ўсёй Еўропе і каштавала сотні мільёнаў фунтаў... Мы заклікаем Расею стаць адказным чальцом міжнароднай супольнасці", - гаворыцца ў пісьмовай заяве намесніка кіраўніка брытанскага МЗС Тарыка Ахмада.

Паводле ягоных слоў, атака была замаскаваная пад спробу ўмяшацца ў бізнэс-працэсы, аднак яе мэтай было парушэнне работы арганізацый і кампаній у Еўропе. Галоўнай яе мэтай былі фінансавы, энэргетычны і ўрадавы сэктары на Украіне, мяркуе намеснік міністра.

"Вялікабрытанія адказвае на шкодную кіберактыўнасць, незалежна ад таго, ад каго яна зыходзіць, а таксама ўскладае адказнасць за кампенсацыю шкоды на тых, хто яе чыніць. Мы маем намер актывізаваць міжнародныя намаганні для ўмацавання вольнай, адкрытай, мірнай і бяспечнай кіберпрасторы", - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем: глабальная атака віруса-вымагальніка ў чэрвені мінулага года ўразіла IT-сістэмы кампаній у некалькіх краінах, у большай ступені закрануўшы Украіну. Напад зазналі кампутары нафтавых, энэргетычных, тэлекамунікацыйных, фармацэўтычных кампаній, а таксама дзяржорганаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках