5 траўня 2024, Нядзеля, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Наймітаў «Вагнера» пасля разгрому адправілі ў шпіталі Мінабароны РФ

Bloomberg: Наймітаў «Вагнера» пасля разгрому адправілі ў шпіталі Мінабароны РФ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Колькасць загінулых расце праз цяжкія раны.

Расейцы, параненыя падчас авіяўдараў амерыканскай авіяцыі ў Сірыі, праходзяць лячэнне ў шпіталях Міністэрства абароны ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Пра гэта агенцтву Bloomberg на ўмовах ананімнасці паведамілі двое знаёмых пацярпелых. Сцвярджаецца, што колькасць загінулых расце праз тое, што ў некаторых пацыентаў вельмі цяжкія раны.

7 лютага пры авіяўдары ЗША ў правінцыі Дэйр-эз-Зор загінулі ад 100 да 500 узброеных людзей, якія змагаліся на баку прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Паводле розных звестак, страты сярод сябраў "прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера" склалі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў расейцаў. Міністэрства абароны загубу грамадзян Расеі адмаўляе. У міністэрстве сцвярджаюць, што расейскіх вайскоўцаў у раёне інцыдэнту не было.

Пра тое, што ў Сірыі пад авіяўдар міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША патрапілі расейскія найміты, са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне паведамляў амерыканскі тэлеканал CBS. Сцвярджалася, што найміты апынуліся ў раёне паселішча Хішам, дзе нібыта спрабавалі захапіць нафтавае радовішча. У амерыканскім камандаванні не маюць звестак аб тым, што сярод загінулых былі расейцы. У Пентагоне падкрэсліваюць, што перад нанясеннем удараў амерыканскае камандаванне звязвалася з расейскімі вайскоўцамі, якія заявілі, што сярод наступальнікаў расейцаў няма.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках