5 траўня 2024, Нядзеля, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі значна скарацілася колькасць студэнтаў

11
У Беларусі значна скарацілася колькасць студэнтаў
ФОТА: GRODNONEWS.BY

У 2017/18 навучальным годзе ў вышэйшыя навучальныя ўстановы залічана 61,8 тысяч студэнтаў.

Паводле звестак Белстата, у 2017 годзе колькасць студэнтаў у краіне склала ўсяго 284,3 тысяч чалавек або на 35,8% менш, чым у 2010-м.

У 2017/18 навучальным годзе ў вышэйшыя навучальныя ўстановы залічана 61,8 тысяч студэнтаў супраць 100,5 тысяч у 2010/11-м, піша "Беларусы і рынак".

Найбольш істотна зменшылася колькасць студэнтаў, якія вывучаюць прававыя і эканамічныя дысцыпліны. У 2010 годзе іх было 180,6 тысяч, у гэтым - толькі 90,5 тысяч Адбіліся не толькі дэмаграфічныя праблемы, але і скарачэнне набору на фоне празмернасці прадстаўнікоў гэтых спецыяльнасцяў на рынку працы. Для прыкладу: у 2010 годзе паводле профілю адукацыі "Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці” было набрана 40 тысяч чалавек, у 2017-м - 20,2 тысяч.

Пры гэтым выпуск юрыстаў і эканамістаў з улікам мінулых гадоў застаецца даволі высокім. У 2017 годзе дыпломы атрымалі 31,2 тысяча выпускнікоў супраць 30,3 тысяч у 2010-м.

Характэрна, што магістарскія праграмы працягваюць карыстацца попытам. З 2010 да 2017 года колькасць магістрантаў на ўсіх спецыяльнасцях павялічылася ў 3,1 разы, да 10,4 тысяч чалавек, у тым ліку ў профілі “Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці» - у 3,6 разы, да 6,6 тысяч чалавек.

Як паведамлялася раней, у 2017 годзе была прынятая пастанова, згодна з якой вызначаць кантрольныя лічбы прыёму сталі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства эканомікі, а не рэктары ВНУ, як гэта было раней.

На думку беларускіх чыноўнікаў, колькасць студэнтаў “павінна вызначаць эканоміка”, а менавіта - міністэрствы, якія будуць улічваць запыт розных галін на спецыялістаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках