5 траўня 2024, Нядзеля, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біткойн падаражэў да $9,9 тысячы

4
Біткойн падаражэў да $9,9 тысячы
Фота: Getty Images

Кошт крыптавалюты за апошнія дні вырас на 12%.

Курс крыптавалюты біткойн на таргах сёння, 15 лютага, вырас да $9,95 тысячы. Паводле звестак CoinMarketCap, кошт біткойна за дзень вырас на 12%.

Эфірыум падаражэў на 9,5% і таргуецца цяпер па $948,81. Bitcoin Cash вырас у кошце 9,68% - да $1,39 тысячы.

Курс крыптавалюты Ripple вырас амаль на 10% - да $1,15.

Раней паведамлялася, што аплатная сістэма Western Union тэстуе ажыццяўленне аплат на базе тэхналогіі Ripple.

Акрамя таго, цэнтральны банк Саудаўскай Арабіі дамовіўся аб супрацоўніцтве са стваральнікамі крыптавалюты Ripple.

Учора, 14 лютага, біткойн значна падаражэў на фоне паведамленняў аб тым, што Еўрапейскі цэнтральны банк не збіраецца найбліжэйшым часам забараняць крыптавалюты. Затым стала вядома, што ўрад Паўднёвай Карэі плануе надаваць увагу празрыстасці гандлю ў крыптавалютнай сферы і не мае намеру забараняць лічбавыя грошы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках