5 траўня 2024, Нядзеля, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец: Людзі гатовыя дзейнічаць

1
Гарадзенец: Людзі гатовыя дзейнічаць

Жыльцы арэндных кватэр склалі петыцыю за аднаўленне ў спісах на жыллё.

Прыкладна месяц таму жыхар горада Гародні Дзмітрый падняў важнае пытанне: чаму гараджан, якія атрымалі арэнднае жыллё, здымаюць з чаргі, бо метры ўсё адно не свае і сваімі ніколі не будуць, піша onliner.by.

«У большасці з нас ёсць зацікаўленасць у чарзе. Гэта не толькі магчымасць узяць крэдыт на больш выгадных умовах. Я ведаю мноства людзей, якім працадаўца гатовы аплачваць палову кошту арэнды, але галоўная ўмова - ты павінен стаяць у чарзе для маючых патрэбу. Шмат у каго ёсць чэкі «Жыллё», але яны не могуць імі скарыстацца, бо не стаяць у чарзе...Існуе і маса іншых абмежаванняў для арандатараў. Можна сказаць нешта тыпу «не падабаецца - з'язджай». А куды з'язджаць? Калі я з'еду, нас паставяць у чаргу толькі праз 5 гадоў», - прыводзіў аргументы маладзён.

Адначасова з пазначэннем сваёй пазіцыі Дзмітрый шукаў паплечнікаў: жыхар Гародні разлічваў стварыць групу актывістаў (хаця б па адным прадстаўніку ад вобласці), каб у далейшым разам дзейнічаць. Сёння маладзён паведаміў журналістам радасную навіну: «Са мной звязалася вялікая колькасць людзей. Гэта значыць, стала відавочна, што праблема актуальная практычна для ўсіх «арэнднікаў». Цяпер у нас ёсць прадстаўнікі ў кожным абласным горадзе і меншых гарадах. Людзі гатовыя дзейнічаць і хадзіць на прыёмы да чыноўнікаў. Мы стварылі групу ў Viber, дзе камунікуем і дзелімся ідэямі. Таксама запусцілі петыцыю, з дапамогай якой спадзяемся паўплываць на сітуацыю і дамагчыся таго, каб да нашых довадаў прыслухаліся».

Петыцыю актывісты збіраюцца накіраваць у «палату прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу». Ніжэй прыводзіцца яе змест:

- Атрыманне арэнднага жылля прызнаецца Мінжылкамгасам (на падставе ліста «Аб разглядзе калектыўнага звароту» ад 25 траўня 2017 г №04-23-15/К-1211) адной з формаў паляпшэння грамадзянамі жыллёвых умоў. Аднак гэта жыллё не з'яўляецца ўласнасцю грамадзян, адпаведна, на падставе арт.48 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт.35 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь не можа прызнавацца паляпшэннем жыллёвых умоў. Арэнднае жыллё прыватнага жыллёвага фонду і дзяржаўнага жыллёвага фонду фактычна з'яўляюцца адным і тым жа. Але з прычыны недасканаласці заканадаўства і супярэчнасцяў у прававых актах грамадзяне, якія арандуюць жыллё дзяржаўнага жыллёвага фонду, неабгрунтавана здымаюцца з чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Таксама згодна з падпункту 1.2 п.1 Указа №109; падпункт 13.9 п.13 Раздзелу аб уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і аб парадку прадстаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага ўказам ад 2013.12.16 №563, лізінгаатрымальнік прызнаецца маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў да пераходу да яго права ўласнасці на жылое памяшканне.

Т. б., указам №109 прадугледжанае надзяленне грамадзян-лізінгаатрымальнікаў правам прызнання іх маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў выключна пры фактычным пражыванні грамадзян у жылых памяшканнях, атрыманых у лізінг, нароўні з іншымі ўмовамі, прадугледжанымі заканадаўствам, з мэтай надання дзяржаўнай падтрымкі асобам, якія фактычна маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гэты падыход, які цяпер выкарыстоўваецца ў дачыненні да грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў жылых памяшканнях, інтэрнатах або жылых памяшканнях прыватнага жыллёвага фонду на падставе дамовы найму жылога памяшкання, дазваляе забяспечыць аб'ектыўнасць пры наданні грамадзянам адпаведнай дзяржаўнай падтрымкі.

Пры такіх абставінах арандатары дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія фактычна пражываюць у жылых памяшканнях на падставе дамовы найму жылога памяшкання і добрасумленна выконваюць усе ўмовы дамовы, знаходзяцца ў няроўных умовах з грамадзянамі-лізінгаатрымальнікамі і грамадзянамі, якія пражываюць па дамове найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду і ў інтэрнатах, бо яны не з'яўляюцца ўласнікамі жылога памяшкання, а заканадаўчымі актамі не прадугледжаны пераход права ўласнасці на арандаванае жылое памяшканне.

Таксама немалаважным фактам з'яўляецца тое, што дамова ўкладаецца на 5 гадоў, т. б., з'яўляецца тэрміновай, і пасля заканчэння дамоўных тэрмінаў грамадзянін можа апынуцца на вуліцы без жылля, што парушае канстытуцыйныя нормы, пры гэтым ён не мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і 5 гадоў не зможа стаць у чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

У сувязі з адзначаным вышэй просім перагледзець гэтае абмежаванне і прыняць пастанову аб аднаўленні ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў грамадзян, якія арандуюць жыллё дзяржаўнага жыллёвага фонду, той датай, якой яны былі знятыя з чаргі на пісьмовую заяву арэндаатрымальніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках