5 траўня 2024, Нядзеля, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Да канца года ЗША будуць вырабляць больш нафты, чым Расея

3
The Times: Да канца года ЗША будуць вырабляць больш нафты, чым Расея

АПЕК губляе кантроль над нафтавым рынкам.

"Злучаныя Штаты могуць пацясніць Расею і стаць найбуйнейшым у свеце вытворцам нафты да канца гэтага года, дзякуючы "экстраардынарнаму" росту выпрацоўкі, паводле заявы Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, - піша Эмілі Гасдэн у The Times (пераклад - inopressa.ru).

- Аднаўленне свідравання ў ЗША можа перашкодзіць спробам Арганізацыі краін - экспарцёраў нафты (АПЕК) вярнуць нафтавы рынак у стан раўнавагі і павысіць кошты нафты, папярэдзіла агенцтва".

"Агенцтва ў Парыжы заявіла, што вытворчасць нафты ў краінах, якія не ўваходзяць у АПЕК, прынамсі, ЗША, "імаверна, перарасце попыт" цягам гэтага года, што можа прывесці да таго, што на змену падзенню кошту нафтавых акцый, якое мела месца летась, прыйдзе супрацьлеглая тэндэнцыя", - заяўляе журналістка.

Са слоў МЭА, вытворчасць у ЗША "неўзабаве перасягне вытворчасць у Саудаўскай Арабіі" і "да канца гэтага года таксама перасягне расейскую вытворчасць, зрабіўшы ЗША сусветным лідарам", гаворыцца ў артыкуле.

"У прагнозе падкрэсліваецца сейсмічны ўплыў на сусветныя нафтавыя рынкі шэльфавай рэвалюцыі ў Амерыцы, якая дазволіла вытворцам выкарыстоўваць фрэкінг для распрацоўкі велізарных мацерыковых нафтавых рэсурсаў", - паказвае Гасдэн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках