5 траўня 2024, Нядзеля, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп падтрымаў новы законапраект аб іміграцыі

Трамп падтрымаў новы законапраект аб іміграцыі
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША заклікаў усіх сенатараў галасаваць за гэтую ініцыятыву.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сераду, што падтрымлівае законапраект аб іміграцыі, распрацаваны сенатарам-рэспубліканцам Чакам Граслі, і заклікаў усіх сенатараў прыняць яго, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Я заклікаю ўсіх сенатараў ад абедзвюх партый падтрымаць законапраект Граслі і не падтрымліваць ніякія законапраекты, якія не прадугледжваюць чатыры асноватворныя прынцыпы, у тым ліку прынцып недапушчальнасці часовых захадаў», - сказаў Трамп пра чатыры патрабаванні Белага дома да іміграцыйнай рэформы.

У апублікаваным прэс-рэлізе Белага дома прыводзіцца заклік прэзідэнта Трампа ратыфікаваць «адказную і заснаваную на здаровым сэнсе іміграцыйную рэформу, якая б была карыснай для амерыканскага народа».

Паўгода таму Белы дом даручыў Кангрэсу, дзе большасць цяпер складаюць рэспубліканцы, распрацаваць перманентны іміграцыйны закон, які б прыйшоў на змену рэформам адміністрацыі Абамы.

За апошнія тыдні, Трамп прапанаваў стварыць магчымасць атрымання грамадзянства ЗША для за 1,8 млн незадакументаваных «летуценнікаў», якія прыбылі ў краіну нелегальна, а таксама стварыць перавагу для высокакваліфікаваных замежных спецыялістаў.

Цяперашні тыдзень на Капітоліі быў амаль цалкам прысвечаны дэбатам у іміграцыйных пытаннях. Лідар рэспубліканскай большасці ў Сенаце Мітч Макконел са штата Кентукі выступіў ва ўнісон з прэзідэнтам і заклікаў сваіх калегаў да радыкальнага перагляду іміграцыйнага заканадаўства.

«Здаровы сэнс кажа нам, што бескарысна лячыць толькі адзін сімптом хваробы ў нашай іміграцыйнай палітыцы. Мы павінны таксама заняцца і больш глыбіннымі праблемамі».

Дэмакраты пярэчаць на гэта, што радыкальная іміграцыйная рэформа павінна праводзіцца асобна ад разгляду лёсу DACA (Deferred Action for Childhood Arrivals) - закона, які абараняе ад дэпартацыі т. зв. «летуценнікаў»: тых жыхароў ЗША, хто быў прывезены ў краіну ў малалетнім узросце бацькамі-нелегаламі.

«Мы не станем заставацца ў баку, - заявіў сенатар-дэмакрат ад штата Ілінойс Дзік Дурбін, - і не дазволім «летуценнікам» стаць палітычнымі закладнікамі ўсёй шырокай іміграцыйнай палітыкі адміністрацыі (Белага дома)».

«Галоўнае - дыскусія аб іміграцыі, а не толькі спрэчка аб (праграме) DACA, - пярэчыць гэтаму сенатар Граслі. - Дыскусія аб іміграцыі павінна ўключаць і дыскусію аб захадах...закліканых выдаліць небяспечных злачынцаў-замежнікаў з нашай краіны».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках