5 траўня 2024, Нядзеля, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэуш Маравецкі: «Паўночная плынь-2» можа прывесці да вялікай вайны

1
Матэуш Маравецкі: «Паўночная плынь-2» можа прывесці да вялікай вайны
МАТЭУШ МАРАВЕЦКІ

Сёння Украіна адносна бяспечная, бо кантралюе газавыя маршруты ў Цэнтральную Еўропу.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі заявіў, што «Паўночная плынь-2» стварае новае непатрэбнае напружанне і можа прывесці да вялікай вайны.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Die Welt, піша «Еўрапейская праўда».

Маравецкі падкрэсліў, што сёння Украіна адносна бяспечная, бо кантралюе газавыя маршруты ў Цэнтральную Еўропу.

Са слоў польскага прэм'ера, пасля запуску «Паўночнай плыні-2» і адключэння ўкраінскіх газаправодаў «Расея можа ўсяляк абвастраць канфлікт, можа атакаваць усю краіну. «Паўночная плынь-2» - крок у гэтым кірунку».

Ён адзначыў, што пасля стварэння гэтага газаправода больш імавернай будзе ўспышка вялікай расейска-ўкраінскай вайны.

Са слоў Маравецкага, дзякуючы інтэрканектару і тэрміналаў звадкаванага газу ў Еўропы ёсць дастаткова магчымасцяў, каб забяспечыць попыт на імпартны газ у аб’ёме 180 млрд кубаметраў на год.

«Карацей кажучы: «Паўночная плынь-2» не патрэбная, шкодная, і яна падзяляе заходнюю грамадскасць», - заявіў прэм'ер Польшчы.

Нагадаем, Польшча хоча, каб санкцыі ЗША распаўсюджваліся на будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2» паміж Расеяй і Нямеччынай.

Праціўнікі праекту «Паўночная плынь-2» - у тым ліку Польшча, краіны Балтыі і Данія - сцвярджаюць, што ён павялічыць залежнасць ЕЗ ад «Газпрома», які ўжо пастаўляе блізу траціны аб'ёмаў газу ў ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках