5 траўня 2024, Нядзеля, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністра спорту звольнілі за карупцыйны скандал у Палацы спорту?

7
Міністра спорту звольнілі за карупцыйны скандал у Палацы спорту?

Адстаўка Шамко магла быць звязаная з карупцыйным скандалам.

15 лютага Аляксандр Лукашэнка з фармулёўкай «за невыкарыстанне дзейсных захадаў у барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях» вызваліў ад пасады міністра спорту Аляксандра Шамко.

Паводле інфармацыі «Еўрарадыё», гучная адстаўка звязаная з карупцыйным скандалам у Палацы спорту.

Паводле нашых крыніц, дырэктар Палаца спорту Сяргей Прановіч затрыманы. Яго няма на працоўным месцы «і не будзе да канца месяца», кажуць у прыёмнай. Мабільны тэлефон Прановіча недаступны.

Прозвішча Прановіч знікла з раздзела «Кантакты» на сайце Палаца спорту. Замест яго там згадваецца Аляксандр Рагоўскі - як выканаўца абавязкаў дырэктара:

Раней гэтая старонка выглядала наступным чынам - яе копія захоўваецца ў вэб-архіве на сайце web.archive.org:

У аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў Следчага камітэта Беларусі інфармацыі аб затрыманні Сяргея Прановіча не маюць. Звязацца з прэс-службай КДБ, па лініі якога таксама можа быць затрыманы дырэктар Палаца спорту, «Еўрарадыё» пакуль не ўдалося.

Пра Сяргея Прановіча вядома няшмат. Ён - непублічная персона, амаль не даваў інтэрв'ю. У прэсе ягонае імя найбольш актыўна згадвалася два гады таму. 25 сакавіка ў Палацы спорту павінен быў адбыцца канцэрт «Каго любіш? Люблю Беларусь!», прысвечаны Дню Волі. Але Прановіч адмовіў арганізатарам ва ўжо арандаваным памяшканні, спаслаўшыся на «выцек эціленгліколю».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках