5 траўня 2024, Нядзеля, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўважаюць абарону Еўразвязу выключна справай NATO

1
ЗША ўважаюць абарону Еўразвязу выключна справай NATO
ДЖЭЙМС МЭЦІС

ЗША атрымалі ад ЕЗ запэўніванні, што пытанні супольнай абароны застануцца выключна ў падпарадкаванні NATO.

Кіраўнік Пентагона Джым Мэціс заявіў у чацвер, 15 лютага, пасля заканчэння сустрэчы ў Брусэлі са сваімі калегамі з краін Паўночнаатлантычнага альянсу, што ў пытанні ўзмацнення абароны ЕЗ адбылася «адкрытая дыскусія», паведамляе «Нямецкая хваля».

«Дасягнутая згода ў тым, каб занесці ў дакументы Еўразвязу, што супольная абарона - гэта місія NATO, і толькі NATO», - указаў міністр абароны ЗША.

Перад сустрэчай міністраў абароны краін NATO Вашынгтон выказаў занепакоенасць тым, што планы ЕЗ у агульнаеўрапейскім супрацоўніцтву ў сферы абароны і бяспекі могуць аслабіць альянс і абмежаваць доступ амерыканскіх кампаній да еўрапейскага рынку ўзбраенняў.

Цяпер жа, са слоў Джыма Мэціса, ён мяркуе, што дзеянні Еўразвязу «ўзмоцняць супольную абаронную моц NATO». Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг перад сустрэчай у Брусэлі таксама выказаўся за тое, каб вайсковыя планы ЕЗ заставаліся толькі дадатковымі ў дачыненні да NATO і не выклікалі б «новых бар'ераў» на рынках узбраенняў.

Разам з тым кіраўнік Пентагона выказаў надзею на тое, што Нямеччына будзе істотна павялічваць выдаткі на абарону - у тым жа тэмпе, у якім расце эканамічная моц краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках