5 траўня 2024, Нядзеля, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100-годдзе краіны жыхары Літвы адзначаюць з вялікім аптымізмам

2
100-годдзе краіны жыхары Літвы адзначаюць з вялікім аптымізмам
ФОТА: DELFI/ORESTAS GUREVIČIUS

Такія звесткі даследавання, якое з 2008 года кожны год праводзіць Цэнтр маніторынгу правоў чалавека.

Настрой жыхароў краіны значна палепшыўся. Такія звесткі даследавання, якое з 2008 года кожны год праводзіць Цэнтр маніторынгу правоў чалавека, піша Delfi.

Са слоў кіраўніка цэнтра Гінтаўтаса Хаментаўскаса, у гэтым годзе назіраецца вялікая згуртаванасць жыхароў Літвы. Індэкс адчужэння ў грамадстве самы нізкі з 2008 года. Такія вынікі былі і ў 2015 годзе.

"Паказчык адчужэння важны пры ацэнцы і прагнозах эмацыйнага стану грамадства. Чым менш адчужэння, чым больш пачуцця супольнасці, чым больш сацыяльных кантактаў, тым вышэйшае пачуццё шчасця ў грамадстве, агульнае пачуццё задавальнення жыццём, прыхільнасці да краіны", - сказаў Хаментаўскас.

Паводле ягоных слоў, рост згуртавання паказвае рост даверу да дзяржаўных устаноў улады: на пытанне "ці дапаможа ўлада ў выпадку неабходнасці" станоўча адказалі ўдвая больш людзей, чым 9 гадоў таму.

Змянілася і стаўленне людзей да свайго жыцця: "шчаслівымі" ці "збольшага шчаслівымі" ў канцы 2017 года сябе адчувалі 69% рэспандэнтаў, у 2016 годзе - 65%.

Кіраўніца Baltijos tyrimai Раса Алішаўскенэ збольшага звязвае гэтыя перамены з паляпшэннем эмацыйнага стану грамадзян перад важным для краіны юбілеем. Колькасць жыхароў, якія ганарацца тым, што з'яўляюцца грамадзянамі Літвы, за год павялічылася з 69% да 82%.

Колькасць жыхароў, якія ганарацца тым, што з'яўляюцца грамадзянамі Літвы, за год павялічылася з 69% да 82%. "Гэта паказвае, што мы патроху выбіраемся з крызісу самасвядомасці, а больш моцнае эмацыйнае атаясамліванне сябе з Літвой дазваляе спадзявацца на зніжэнне плыні эмігрантаў. Вядома, калі ў краіне не будзе ніякіх сур'ёзных непаразуменняў", - сказаў Хоментаўскас.

Са слоў партнёра гэтага даследавання, кіраўніка кампаніі Gjensidige Маруса Юндуласа, вера ў сваю краіну і жаданне быць яе часткай - моцная матывацыя для таго, каб ладзіць тут сваё жыццё. "Пачуццё адзінства грамадства ўмацоўвае жаданне інвеставаць свае сродкі, час і намаганні ў паляпшэнне жыцця ў сваёй краіне", - мяркуе Юндулас.

Хаментаўскас звярнуў увагу на тое, што паказчык намераў учыніць самагубства хоць і застаецца высокім, але ніжэйшы, чым у мінулым годзе, і самы нізкі з 2010 года.

Апытанне кампанія Baltijos tyrimai правяла 20 лістапада - 4 снежня 2017 года. У ім удзельнічалі 1 108 рэспандэнтаў з 15 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках