5 траўня 2024, Нядзеля, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі былых «дармаедаў» Гарадзеншчыны атрымалі назад грошы?

Колькі былых «дармаедаў» Гарадзеншчыны атрымалі назад грошы?

Беларусы прадаўжаюць вяртаць выплачаны збор.

Беларусам, якіх раней прызналі сацыяльнымі утрыманцамі паводле Дэкрэту №3, прадаўжаюць вяртаць выплачаны збор. На сёння ў вобласці назад свае грошы атрымаў 2 531 чалавек на агульную суму 752 тысячы рублёў. Пра гэта распавяла начальніца ІМПЗ Гарадзенскай вобласці Лідзія Сямашка на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў аблвыканкаме ў сераду, 14 лютага, піша «Вечерний Гродно».

Калі раней прэтэндаваць на вяртанне «падатку на дармаедства» маглі толькі тыя, хто ў 2017 годзе адпрацаваў 183 або больш дзён. Аднак пасля таго як 25 студзеня Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №1, абсалютна ўсе, што былі «дармаедамі» былі вызваленыя ад неабходнасці плаціць падатак. А тыя, хто заплаціў раней, маглі атрымаць грошы назад.

- Цяпер перад падатковымі інспекцыямі стаіць задача вярнуць той падатак, які быў раней вылічаны плацельшчыку збору. Гэты працэс ідзе актыўна - на сёння свае грошы вярнуў 2 531 жыхар вобласці, агульная сума склала 752 тысячы рублёў, - распавяла Лідзія Сямашка.

Каб атрымаць збор, трэба звярнуцца ў падатковую інспекцыю на месцы жыхарства і напісаць заяву. Пры гэтым пры сабе варта мець пашпарт або дакумент, які сведчыць асобу. Бо вяртанне збору з'яўляецца адміністрацыйнай працэдурай, на яе ажыццяўленне адведзены адзін месяц з дня падачы заявы. Грошы выплачваюцца двума спосабамі: або іх перавядуць на рахунак усялякага беларускага банка, або іх можна атрымаць гатоўкай ў кожным аддзяленні АСБ «Беларусбанк».

Нагадаем, з даручэннем вярнуць грошы працаўладкавалым плацельшчыкам збору выступіў правадыр. На нарадзе 9 сакавіка 2017 гады ён прыпыніў дзеянне Дэкрэта №3 і запатрабаваў унесці папраўкі ў дакумент. Згодна з ім, вярнуць грошы маглі тыя, хто ў 2017 годзе прымаў удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, а таксама тыя, хто дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту; тыя, хто прызнаны недзеяздольнымi або інвалідамі (незалежна ад групы, прычыны, даты наступлення і тэрміну інваліднасці).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках