4 траўня 2024, Субота, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк расейскіх алігархаў, якія трапілі пад санкцыі, падкормяць грашыма «Газпрама»

Банк расейскіх алігархаў, якія трапілі пад санкцыі, падкормяць грашыма «Газпрама»

Найбуйнейшы ў Расеі здабытчык газу ў канцы 2017 года закрыў усе рахункі ў расейскай дачцэ Deutsche Bank.

Найбуйнейшы ў Расеі здабытчык газу і манапаліст у яго экспарце - ПАО "Газпрам" - у канцы 2017 года закрыў усе рахункі ў расейскай дачцэ Deutsche Bank і зноў стаў кліентам СПМ-Банка, які належыць братам Аркадзю і Барысу Ратэнбэргам (38-е і 94-е месцы ў спісе Forbes з багаццем 2,6 і 1 млрд даляраў адпаведна), перадае finanz.ru.

У расейскім аддзяленні найбуйнейшага банка ФРГ, які быў западозраны ў “люстраных” угодах для вываду з РФ 10 млрд даляраў і аштрафаваны рэгулятарамі ў ЗША, Вялікабрытаніі і Расеі, "Газпрам" трымаў рахункі ў рублях, далярах і еўрах, аднак спыніў кліенцкія стасункі з банкам у чацвёртым квартале.

Тады ж холдынг адкрыў аналагічныя рахункі ў банку "Паўночны марскі шлях" (АТ "СМП Банк"), вынікае са справаздачы кампаніі за чацвёрты квартал.

Усяго ў "Газпрама" пяць рахункаў у банку, які займае 27-е месца ў Расеі паводле сумы актываў і з 2014 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША: тры разліковыя (рублі, даляры, еўры) і два транзітныя (даляры, еўры).

Якую суму холдынг размясціў на рахунках у СМП-Банку і ці размяшчаў якія-небудзь грошы ў прынцыпе, у справаздачы не гаворыцца.

Згодна са справаздачай і самога банка, за чацвёрты квартал ён павялічыў суму карпаратыўных дэпазітаў на 30%, атрымаўшы ад юрыдычных асоб 14,9 млрд рублёў.

Гэтая сума эквівалентная 3% ад грашовай "падушкі" "Газпрама", якая на канец трэцяга квартала складала 499,6 мільярда рублёў, а з 2016 года праз выдаткі на капітальныя будоўлі "здуліся" амаль утрая. З іх 284,9 рублёў ляжалі ў касе і на рахунках да запатрабавання, а рэшта - 214,7 млрд - на дэпазітах тэрмінам не больш за 3 месяцаў.

Дазвол захоўваць на сваіх рахунках грошы дзяржкарпарацый і стратэгічных прадпрыемстваў быў выдадзены СМП-Банку пастановай урада, які прэм'ер РФ Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў 28 кастрычніка.

Адначасова банк атрымаў магчымасць размяшчаць рэзервы Федэральнага фонду сацыяльнага страхавання, у які працадаўцы адлічваюць за грамадзян РФ 2,9% ад заробку, і часова свабодныя сродкі федэральнага бюджэту.

Тыя ж прывілеі былі нададзеныя банку "Расея" Юрыю Кавальчуку (93-е месца ў спісе Forbes, 1 млрд даляраў), які разам з братамі Ратэнбэрга апынуўся ў ліку фігурантаў першага санкцыйных спісу, які ўвайшоў у дзеяння пасля далучэння Крыма да РФ у сакавіку 2014 года.

Паводле звестак The Wall Street Journal, амерыканскія ўлады заблакавалі актывы банка "Расея" і СМП-банка агулам на 637 млн даляраў.

Аркадзь Ратэнбэрг таксама валодае кампаніяй "Будгазмантаж", якая з'яўляецца найбуйнейшым будаўнічым выканаўцам "Газпрама".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках