21 траўня 2019, aўторак, 1:12
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Лукашэнка проста баіцца

9
МАРЫНА АДАМОВІЧ

У цяперашняй сітуацыі важная рэакцыя беларусаў.

Пра гэта заявіла праваабаронца, жонка аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч у каментары аб блакаванні ў Беларусі сайта Сharter97.org:

- Відавочна, што блакаванне «Хартыі-97» з'яўляецца прадаўжэннем кампаніі ўладаў, якія спрабуюць вярнуць сабе прайгранае інфармацыйнае поле. Я ўпэўненая, што і кадравыя перастаноўкі ў дзяржСМІ, і блакаванне сайта Сharter97.org - звёны аднаго ланцуга.

Лукашэнка, у гэты цяжкі для яго час, наважыў пачаць вайну супраць СМІ. Ён спрабуе ўстанавіць поўны кантроль над думкамі людзей. Сharter97.org - абсалютна незалежны сайт, бо яго рэдакцыя знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Таму сайт дазваляе сабе быць больш вольным, у параўнанні з іншымі незалежнымі СМІ. Блакаванне Сharter97.org - удар па дэмакратыі і страх Лукашэнкі перад пратэстамі, якія могуць зноў успыхнуць на тэрыторыі нашай краіны.

Маё асабістае меркаванне і стаўленне да сітуацыі - сяброў трэба падтрымліваць заўсёды і ўсюды.

Безумоўна, у цяперашняй сітуацыі важная рэакцыя беларусаў. Патрэбныя індывідуальныя і калектыўныя звароты людзей да ўладаў. Але ведаючы, як улада заможных рэагуе на нашыя патрабаванні, важным крокам з'яўляецца распаўсюд інфармацыі пра тое, як абыйсці блакаванне сайта Сharter97.org. Блакаванне не павінна стаць прычынай памяншэння аўдыторыі незалежнага сайта, а наадварот, нагодай лішні раз зайсці на Сharter97.org. Устанаўлівайце праграмы, якія дапамагаюць абыйсці блакаванне, распаўсюджвайце пра гэта інфармацыю ў сацыяльных сетках.

Не здавайцеся, не адступайцеся, мы з вамі!

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках