9 траўня 2024, Чацвер, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва святкуе 100-годдзе аднаўлення незалежнасці

3
Літва святкуе 100-годдзе аднаўлення незалежнасці

У Вільні пройдуць урачыстыя мерапрыемствы з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕЗ, Украіны і Грузіі.

Сёння, 16 лютага, Літва святкуе 100-годдзе аднаўлення незалежнасці.

Акт аб аднаўленні незалежнасці Літвы быў складзены і падпісаны ў Вільні Радай Літвы пад старшынствам патрыярха літоўскага нацыянальнага адраджэння Ёнаса Басанавічуса 16 лютага 1918 года. У дакуменце сфармуляваныя асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу.

На святкаванне стогадовага юбілею аднаўлення незалежнасці Літвы прыбудуць ганаровыя госці: прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, прэзідэнт Латвіі Райманд Вяёніс, прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, прэзідэнт Ісландыі Гвюдні Ёханесан, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі, старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск, старшыня еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер, а таксама прадстаўнікі каралеўскіх сем'яў Швэцыі і Даніі.

Апоўдні ў пятніцу на плошчы імя Сімонаса Даўкантаса ля прэзідэнцкага палаца адбудзецца цырымонія ўзняцця сцягоў балтыйскіх дзяржаў, якая скончыцца агульным перазвонам царкоўных званоў. Падчас гэтай цырымоніі над плошчай праляцяць знішчальнікі паветранай місіі NATO і прагучаць тры ганаровыя артылерыйскія залпы. Пасля гэтага кіраўніца Літвы Даля Грыбаўскайтэ возьме ўдзел у святочным богаслужэнні ў Кафедральным саборы Вільні.

У гэты ж дзень у Вільні адбудзецца шэсце моладзі «Шляхам Літоўскай дзяржавы» ад Кафедральнай плошчы да могілак Расу, дзе будзе зачытаны Акт аб незалежнасці Літвы. Увечары ў пятніцу на праспекце Гедыміна будуць запаленыя 100 «вогнішчаў свабоды», а таксама адбудуцца святочныя канцэрты на Кафедральным пляцы, дзе папулярныя выканаўцы Літвы выканаюць патрыятычныя песні, і ў Нацыянальным тэатры оперы і балета.

Святочныя мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя аднаўлення літоўскай дзяржавы стартавалі ў сераду. Грыбаўскайтэ ўручыла кветкі блізкім падпісантаў (сігнатараў) акта аб незалежнасці ад 16 лютага 1918 года. Пасля адкрыла інтэрактыўную выставу, прысвечаную стагоддзю пад назвай «незабытая будучыня: бачанне стагоддзя Літвы». У Вільні кіраўніца дзяржавы ўручыла дзяржаўныя ўзнагароды за заслугі перад Літвой 100 грамадзянам рэспублікі, а таксама нацыянальныя прэміі ў галіне культуры і мастацтва. Акрамя таго, у чацвер прэзідэнт Літвы правяла сустрэчы з прыбылымі на ўрачыстасці старшынём Еўрарады Дональдам Тускам і старшынём Еўракамісіі Жанам-Клодам Юнкерам.

У дзень 100-годдзя Літвы ва ўсёй Літве пройдуць не толькі традыцыйныя ўрачыстасці з вогнішчамі, святочнымі шэсцямі, канцэртамі і нечаканымі запрашэннямі да свята: з шэсцем коней жамаційскай пароды, фотаздымкамі, якія свецяцца ў цемры, з лыжнымі паходамі і вячэрамі ў маёнтках, паведамляе delfi.lt.

Ужо некалькі тысяч жыхароў Літвы і эмігрантаў даслалі мабільнае дастасаванне Депаратмента турызму LT100 са святочным маршрутам, які ахоплівае 100 аб'ектаў ва ўсёй Літве з фотаздымкамі, гісторыямі, інтэрактыўнай мапай. Жыхароў заклікаюць наведаць сайты цэнтраў інфармацыі для турыстаў і скласці свой план святкавання. Чакае вялікае мноства розных мерапрыемстваў. У сталіцы ажыве дух стагоддзя: рэстарацыі ўпрыгожацца старадаўнімі шыльдамі, у іх будзе гучаць музыка ў стылі рэтра, гістарычныя будынкі афарбуюць у колеры літоўскага сцяга, запаляць 100 вогнішчаў. Сем'і запрашаюць узяць удзел у бясплатных тэматычных экскурсіях, гульнях, выхаваўчых праграмах і канцэртах. Грамадскі транспарт будзе ўпрыгожаны фатаграфіямі падпісантаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках