6 траўня 2024, панядзелак, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускамоўных групах дзіцячага садка родная мова гучыць двойчы на тыдзень

3
У беларускамоўных групах дзіцячага садка родная мова гучыць двойчы на тыдзень

Цалкам беларускамоўных садкоў у Мtнску толькі два.

Пакуль Міністэрства адукацыі абяцае падрыхтаваць статыстыку пра беларускамоўныя дзіцячыя садкі, бацькі дашкольнікаў правялі свой маніторынг, піша kp.by.

Цалкам беларускамоўных садкоў у Менску два, яшчэ ў сотні фармальна ёсць беларускамоўныя групы. Але нават там бацькі сутыкаюцца з праблемай: беларускай мовы дзеці амаль не чуюць.

- А нават у беларускамоўных групах мову вывучаюць толькі два разы на тыдзень, - распавядае мама дашкольнікаў Аляксандра Баярына. - Мы пытаемся, ці абавязаныя выхавацелькі з дзецьмі ў астатні час камунікаваць па-беларуску, нам адказваюць вельмі няўпэўнена, дакументамі гэта падмацаваць не могуць. Атрымліваецца, што абавязаны толькі правесці два заняткі мовы на тыдзень? На гэтым усё.

Афіцыйна выкладанне ў беларускамоўных групах павінна весціся на беларускай мове. Але ў рэальнасці сітуацыя іншая.

- Загадчыца можа спакойным голасе апраўдаць няведанне беларускай мовы выхавацелькамі (беларускамоўнай групы!) Тым, што «ў нас дзве дзяржаўныя мовы, што вы хочаце», - абураная Аляксандра. - Загадчыца часам не ў стане адказаць на пытанні па-беларуску, і ёй здаецца, што калі яна раз на дзень гаворыць дзецям «добрай раніцы», а яны адказваюць, то гэта і ёсць беларуская мова ў дзіцячым садку. Або калі праз тэлефон сцвярджаюць, што ўсе заняткі праходзяць на беларускай мове. «А фізкультура?» - удакладняеце вы? «Па-расейску, яны ж не разумеюць». - «А музыка?» - «Па-расейску». - «А матэматыка?» - «Па-расейску, вядома, каб яны зразумелі». Ці гэта падобна да адукацыі па-беларуску?

На 16 лютага сабрана 1 685 подпісаў пад петыцыяй аб тым, каб дзеці маглі трапіць у беларускамоўны садок. Калі будзе 2 500, петыцыю адправяць у Мінадукацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках