6 траўня 2024, панядзелак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «неўпрыкмет» падымаюць цэны вытворцы

28
Як «неўпрыкмет» падымаюць цэны вытворцы
ФОТА: VIRTUALBREST.BY

Усе заўважаюць, што часта знаёмыя прадукты пакуюцца ва ўсё меншую ўпакоўку.

Асабліва гэта заўважна на прыкладзе масла і алею. Тлумачыцца гэта, як правіла, выгодай для пакупнікоў. Маўляў, больш дробная партыя можа выкарыстоўвацца больш эфектыўна, рэшткаў менш, прадукт будзе больш свежы і г.д.

ФОТА: VIRTUALBREST.BY

Яно нібыта ўсё так, калі б не адно «але». Цана не моцна і адрозніваецца. Упакоўка меншая, цана аднолькавая. Значыць - падаражанне тавару. Што, як вы памятаеце, кантралюецца, і не дапускаецца. Атрымліваецца, цану падняць нельга, а вось паменшыць упакоўку можна?

ФОТА: VIRTUALBREST.BY

Вось што піша чытач «Виртуального Бреста» на прыкладзе папулярнай смятаны:

- Добрага часу дня. Хацеў вам паказаць маркетынг «па-беларуску». Калі Лукашэнка сказаў, каб кошты не падымаліся, хай будзе так: наша знакамітая смятана «Брэст Літоўскі», як вы можаце назіраць (дакладна дату замены не скажу), але слоік, выпушчаны 29 студзеня 2018 г. быў 400 гр, а тут набытая за датай выпуску 13 лютага таго ж года, раптам стала на 50 гр лягчэйшай, за тую ж суму... неяк так, дураць нас.

ФОТА: VIRTUALBREST.BY
Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках