6 траўня 2024, панядзелак, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй: Пастанова аб Brexit канчатковая

5
Тэрэза Мэй: Пастанова аб Brexit канчатковая
ТЭРЭЗА МЭЙ

Паўторнага рэферэндуму ў Вялікабрытаніі не будзе.

Прэм'ерка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй выключыла правядзенне яшчэ аднаго рэферэндуму аб сяброўстве краіны ў Еўрапейскім Звязе.

Пра гэта яна заявіла на Мюнхенскай канферэнцыі аб пытаннях бяспекі, паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на The Guardian.

Мэй выключыць паўторнае галасаванне аб сяброўстве краіны ў ЕЗ, заявіўшы, што дарогі назад няма.

«Мы пакідаем Еўразвяз, на парадку дня няма пытання пра другі рэферэндум і пра вяртанне назад, і я думаю, што гэта важна», - сказала яна.

«Людзі ў Вялікабрытаніі перакананыя, што калі яны прынялі пастанову, то ўраду не варта мяняць меркаванне і казаць ім: не, вы памыліліся», - сказала Мэй, калі яе спыталі, ці могуць у Брытаніі разглядаць пытанне правядзення паўторнага рэферэндуму.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках