7 траўня 2024, aўторак, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка падманула амаль сто чалавек на $140 000

8
Мянчанка падманула амаль сто чалавек на $140 000

Цяпер яна пад вартай, а на ейную маёмасць накладзены арышт.

26-гадовая мянчанка падманула 98 чалавек: прадавала турпакеты, але арганізоўваць падарожжы нават не збіралася, паведаміў сайт Следчага камітэта, піша citydog.by.

Мянчанка аднаасобна падавала турыстычныя паслугі ад імя ІП «Борзды» і ТАА «Каліпса-тур». З кастрычніка 2016 года ліпеня 2017 года яна ўзяла перадаплату за турпакеты на суму больш за 280 000 рублёў. Жанчына складала дамовы аб выкананні турпаслуг, але свае абавязанні выконваць нават не планавала. Кліентам жа яна тлумачыла, што паездка сарвалася, і абяцала кампенсаваць шкоду за сарваныя планы на адпачынак. Тэлеканал СТВ паведамляе, яна была частай госцяй гульнявых устаноў.

Цяпер яна пад вартай, а на ейную маёмасць накладзены арышт. Ёй пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў на падставе ч 4 арт.209 «Махлярства ў асабліва вялікай суме» КК РБ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках