7 траўня 2024, aўторак, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка абмеркаваў з Мэцісам і Волкерам увядзенне на Данбас міратворцаў ААН

Парашэнка абмеркаваў з Мэцісам і Волкерам увядзенне на Данбас міратворцаў ААН
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА АП

Санкцыі супраць РФ важныя для аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на Мюнхенскай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі сустрэўся з міністрам абароны ЗША Джэймсам Мэцісам і спецпрадстаўніком Дзярждэпу ЗША ў пытаннях Украіны Куртам Волкерам, паведамляе прэс-служба кіраўніка Украінскай дзяржавы, піша "Гордон".

Парашэнка падзякаваў амерыканскаму міністру за цвёрдую пазіцыю ЗША ў пытанні падтрымкі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

"Ва Украіне вераць у лідарства Злучаных Штатаў Амерыкі ў справе ўмацавання трансатлантычнага фронту процідзеяння расейскай агрэсіі і спробам расхіствання сусветнай законнасці і парадку", - адзначыў прэзідэнт.

Стораны абмеркавалі сітуацыю на Данбасе і неабходнасць увядзення на акупаваную тэрыторыю міратворчай місіі ААН. Суразмоўцы падкрэслілі важнасць палітыкі санкцый супраць РФ да аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.

Парашэнка выказаў удзячнасць за важныя пастановы Вашынгтона ў пытанні ўмацавання патэнцыялу Узброеных сіл Украіны і абараназдольнасці краіны. Паводле ягоных слоў, апошнія пастановы амерыканскага кіраўніцтва з'яўляюцца сігналам агрэсару супраць усялякіх намераў эскалацыі сітуацыі на Данбасе.

Мэціс пацвердзіў цвёрдую прыхільнасць ЗША аднаўленню суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама адзначыў значны прагрэс краіны ў рэфармаванні сферы бяспекі і абароны.

На сустрэчы таксама прысутнічаў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

Мюнхенская канферэнцыя аб пытаннях бяспекі праходзіць 16-18 лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках