7 траўня 2024, aўторак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса затрымалі ў аэрапорце Турына за кантрабанду цыгарэт

12
Беларуса затрымалі ў аэрапорце Турына за кантрабанду цыгарэт

У двух ягоных валізках было выяўлена блізу 140 каробак з цыгарэтамі.

Італьянская фінансавая паліцыя затрымала ў міжнародным аэрапорце Турына 40-гадовага беларуса з вялікай колькасцю кантрабандных цыгарэт, піша сайт «Беларусь и мир» са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Askanews.

У зале прыбыцця пасажыр, пазбягаючы працэдуры кантролю, не стаў адразу забіраць свой багаж. Гэта насцярожыла супрацоўнікаў паліцыі, якія пачалі ўважліва назіраць за ім.

Мужчына адправіўся з рэчамі на кантроль пазней, каб змяшацца з пасажырамі іншых рэйсаў.

У выніку праверкі ў двух ягоных валізках было выяўлена блізу 140 каробак з цыгарэтамі агульнай масай прыкладна 30 кілаграмаў.

Цяпер кантрабандысту пагражае 5 гадоў турмы і штраф да 140 тысяч еўраў, паведамляе агенцтва са спасылкай на пракуратуру Турына.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках