6 траўня 2024, панядзелак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аператар velcom абвясціў пра падвышэнне тарыфаў

9
Аператар velcom абвясціў пра падвышэнне тарыфаў

Мабільная сувязь падаражэе з 1 красавіка.

Аператар velcom анансаваў змяненне ўмоў для некаторых тарыфных планаў. Падаражанне закране мабільную і фіксаваную сувязь для фізічных і юрыдычных асоб. Частку архіўных тарыфаў хатняга інтэрнэту закрыюць, абанентаў аўтаматычна перавядуць на новыя, піша tut.by.

Мабільная сувязь падаражэе з 1 красавіка. Абаненцкая плата стане большай, вырасце таксама кошт выходных выклікаў, мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS і іншых паслуг. Аператар адзначае, што падаражанне не перавысіць 3%. Новыя тарыфы будуць вядомы 20 сакавіка 2018 года.

Нагадаем, апошнім разам кошт мабільнай сувязі velcom змяняўся 12 красавіка 2017 года. Тады падаражанне склала 9% і закранула большасць паслуг.

Зменяцца ўмовы і для фіксаванай сувязі: з 1 сакавіка частка тарыфаў падаражэе, а некаторыя закрыюцца. Знікнуць некалькі дзясяткаў архіўных тарыфаў, напрыклад, 4G, Wi-Fi + TV, Wi-Fi лайт, «Хатні» (поўны спіс тут). Іх абанентам прапануюць выбраць усялякі іншы актуальны тарыф. Тых, хто не пераключыцца сам, аператар аўтаматычна перавядзе на актуальны тарыф лінейкі «Хатні» або «Інтэрнэт 50».

Многія тарыфы фіксаванай сувязі з 1 сакавіка падаражэюць. Да прыкладу, для абанентаў тарыфу «Хатні Менск» штомесячная аплата складзе 21,5 рублёў (8%), Wi-Fi - 28,9 рублёў (+11,1%), «Лайт» - 18,9 рублёў (+11,8%). Для некаторых прапаноў павялічыцца хуткасць доступу ў інтэрнэт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках