6 траўня 2024, панядзелак, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкая царква прызнае святым Папу Рымскага Паўла VI

Каталіцкая царква прызнае святым Папу Рымскага Паўла VI
ПАВЕЛ VI

Павел VI узначальваў Каталіцкую царкву ў 1963-1978 гадах.

Папа Рымскі Францішак надумаў прызнаць святым Паўла VI, які ўзначальваў Каталіцкую царкву ў 1963-1978 гадах, ужо ў гэтым годзе, піша "Новое время" са спасылкай на Reuters.

Абвясціўшы пра гэтую пастанову, Францішак пажартаваў, што ён і папярэдні Папа Бенедыкт - у спісе чакання сваёй чаргі.

Папа Павел VI запомніўся тым, што ў 1968 годзе, у разгар сэксуальнай рэвалюцыі, зацвердзіў энцыкліку Humane Vitae (Пра чалавечае жыццё), якая забараняла выкарыстанне супрацьзачаткавых сродкаў.

У 2014 годзе Каталіцкая царква прызнала Папу Паўла VI святым пасля пацвярджэння здзейсненага ім цуду. У гэтым годзе камісія Ватыкана прызнала за ім другі цуд, што дазваляе яго кананізаваць.

За час свайго кіраўніцтва Папа Францішак ужо кананізаваў двух пап: Яна XXIII і Яна Паўла.

Нагадаем, 28 Папа Францішак сустрэўся з украінскай суполкай у саборы Святой Сафіі ў Рыме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках