7 траўня 2024, aўторак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі вайсковы спецыяліст: Пуцін усё ж уварвецца ва Украіну

22
Брытанскі вайсковы спецыяліст: Пуцін усё ж уварвецца ва Украіну
КРЫНІЦА: MIKROSKOP.NET.UA

Ён ужо рыхтуецца.

Даволі нярадасныя перспектывы на фоне таго, што ад улад мы ўвесь час чуем пра тое, што канфлікт на Данбасе неўзабаве будзе скончаны.

Не так даўно быў ва Украіне нейкі Глен Грант - брытанскі палкоўнік, які на працягу трох гадоў удзельнічаў у працы камітэта рэформаў Міністэрства абароны, і вось, ён паехаў, піша афіцэр УСУ Анатоль Краўчук, паведамляе сайт mikroskop.net.ua.

З'ехаў з краіны, не з кветкамі і падзякай за практычную дапамогу ў набліжэнні ўкраінскага войска да стандартаў NATO, а ціхачом, папярэдне, праўда, перадаўшы сваю справаздачу, як трэба – паводле загаду, а потым, уласна, не ўбачыўшы ніякай рэакцыі на яго з боку тых, каму ён адрасаваўся, прэзэнтаваў яго праз СМІ шырокай публіцы, інфармуе news.eizvestia.com.

Скажу шчыра. Чытаючы яго, сэрца сціскалася ад суму, бо пісаў брытанскі палкоўнік пра маё, пра ўкраінскае войска, пра тое войска, якое расчалася з актыўнай фазай рэфармавання два гады таму і практычна за гэтыя два гады выканала 90% ад спланаваных захадаў, а іх мы планавалі разам з нашымі калегамі з ЗША і Альянсу, і гэта не я сказаў, бо я так добра казаць не ўмею.

Так сказаў Міністр абароны Украіны Сцяпан Паўтарак пасля сустрэчы ў Вашынгтоне з кіраўніцтвам Пэнтагону, але не пра гэта цяпер.

Вярнуся лепей да Глэна Гранта і падам толькі некалькі ягоных тэзісаў з вялізнага дакладу, надрукаванага ў Kyiv Post, і пачну з пераканання палкоўніка: «Пуцін мае ўварвацца ва Украіну. Ён яшчэ не гатовы. Але прыкметы ягонай падрыхтоўкі выяўныя. Ён далей ваюе ды забівае на Данбасе. Ён працягвае вайну і выпрабаванні новай зброі, людзей і метадаў у Сірыі. Ён ўзмацняе вайсковую моц у Крыме. Ён узмацняе Калінінград для блакавання заходняга падмацавання. Ён пакідае вайсковае абсталяванне ў Беларусі.

Ён працягвае пераабсталяванне войска, асабліва танкамі і сучаснымі тэхналагічнымі сістэмамі. Усё гэта выходзіць за рамкі ўсякіх патрэб мірнага часу. Ён марнуе абмежаваныя нацыянальныя рэсурсы на вайскоўцаў, замест задавальнення патрэб у іншых месцах.

Ён далей рыхтуецца ў прадбачанні стратэгічнай вайны на захадзе, а гэта значыць, што Украіна не зможа ўнікнуць нападу і стане галоўнай цэллю. Расейскае Міністэрства абароны шчыра кажа ў сродках масавай інфармацыі, што ім патрэбныя яшчэ тры гады для пераўзбраення войска на захадзе танкамі і заканчэння навучання. Гэты час не мае змарнаваць Украіна».

Рэакцыю Захаду на відавочную пагрозу з боку Расеі спадар Глен ацэньвае так: «Толькі ЗША, Польшча і краіны Балтыі сур'ёзна ставяцца да гэтай пагрозы. Іншыя чакаюць і спадзяюцца, што ўсё гэта супакоіцца. Нават NATO працуе толькі напаўсілы...», - кажа брытанскі спецыяліст.

Паводле матэрыялаў "Обозревателя".

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках