6 траўня 2024, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя спрабуюць узвесці паклёп на віцебскага праваабаронцу Паўла Левінава

2
Невядомыя спрабуюць узвесці паклёп на віцебскага праваабаронцу Паўла Левінава
Павел Левінаў

Для дыскрэдытацыі праваабаронцы былі створаныя тры фальшывыя старонкі.

На youtube.com з'явіўся чарговы ролік з мэтай дыскрэдытацыі віцебскага праваабаронцы. Апублікаваны ён нібыта ад імя вядомага «лекара-праўдаказа» Ігара Паснова, які, аднак, катэгарычна адмаўляе сваю датычнасць да ўсяго гэтага. Як выявілася, Пасноў наогул не мае старонкі на youtube.com, і наогул не вельмі дасведчаны кампутарны карыстальнік, паведамляе «Радыё Свабода».

Віцебскі лекар пацвердзіў, што не мае ніякага дачынення ні да дыскрэдытацыйнага роліка, ні да яго распаўсюджвання праз сацыяльную сетку «У Кантакце», якое вядзецца нібы з ягонай старонкі. Пагатоў - да старонкі на youtube.com, створанай невядомымі асобамі 16 лютага.

У відэароліку згадваюцца і праваабаронца Павел Левінаў, і віцебскі актывіст Хрыстафор Жаляпаў.

Як распавёў «Свaбодзе» Павел Левінаў, «у мінулым месяцы ўжо былі спробы прыпісаць мне паклёп на Хрыстафора Жаляпава. Для гэтага невядомыя асобы стварылі фальшывыя старонкі ў «Фэйсбуку» ды на youtube.com і зацягнулі туды ролік, які кампраметуе Жаляпава. Псэўдастаронкі здолелі выдаліць. Але хтосьці працуе далей: на «ютубе» з'явіліся новыя фальшывыя старонкі. Аўтары відэароліка завялі «мой» рахунак нават на kufar.by! І далі аб'яву з маім тэлефонам аб продажу двухпавярховага недабудаванага дома».

Ролік пачынаецца са згадкі пра Хрыстафора Жаляпава: стваральнікі відавочна імкнуцца зацікавіць гледача ранейшым «кампраматам». А потым ужо гаворка ідзе і пра самога Паўла Левінава: згадваецца ягонае месца жыхарства «ў цэнтры Віцебска», ягоны аўтамабіль - прычым хтосьці не заленаваўся сфатаграфаваць аўто каля дома праваабаронцы.

У відэароліку фігуруе і матэрыял Радыё Свабода аб ранейшых спробах дыскрэдытацыі праваабаронцы, і ягоныя фатаграфіі з сацыяльных сетак. На адной з іх, зробленай у Херсонскай вобласці, дзе Павел зняўся з двума замежнымі студэнтамі Харкаўскага ўніверсітэта, напісана «Алжыр». Пры гэтым голас за кадрам, зменены кампутарнай праграмай, каментуе: «Вось так праваабаронца раскашуе на пенсію прапаршчыка сумай 350 рублёў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках