6 траўня 2024, панядзелак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Далідовіч: Калі нехта захоча вярнуць свае грошы - я вярну

8
Сяргей Далідовіч: Калі нехта захоча вярнуць свае грошы - я вярну
СЯРГЕЙ ДАЛІДОВІЧ

Беларускі лыжнік заявіў, што можа вярнуць грошы тым людзям, якія ўдзельнічалі ў краўдфандынгу.

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч, які закончыў выступ на Алімпіядзе ў Пхенчхане праз праблемы з бронхамі, падзякаваў заўзятарам за падтрымку і заявіў, што можа вярнуць грошы тым людзям, якія ўдзельнічалі ў краўдфандынгу, пра гэта Cергей Далідовіч напісаў у сваім «Фэйсбуку»:

«На жаль, Алімпіяда ў Карэі для мяне скончылася

Хачу папрасіць прабачэння ва усіх, хто мяне падтрымлівае і хто за мяне хвалюецца. Падчас першай гонкі пачаліся праблемы са здароўем, праз якіч я не змог далей спаборнічаць.

Я ўжо вярнуўся ў Менск. Вядома, я не так уяўляў сваю сёмую Алімпіяду. Хацелася спаборнічаць і радаваць усіх, хто за мяне заўзее - калі не медалямі, то годным выступам. Але здарылася тое, што здарылася.

Чытаю вашыя каментары. Бачу і падтрымку, і крытыку. Сам разумею, што хоць і не спецыяльна, але падвёў людзей, якія за мяне перажывалі і якія дапамаглі мне падрыхтавацца да Алімпіяды. Таму, калі хто-небудзь з тых, хто дапамагаў падчас краўдфандынгу, захоча вярнуць свае грошы - пішыце ў сацсетках або на Талаку, я аддам. Яшчэ раз дзякуй усім за падтрымку і дапамогу!», - напісаў Сяргей Далідовіч.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках